Начальнiка чылiйскага манетнага двара звольнiлi за краiну ЧЫІ

Источник материала:  

Кiраўнiк чылiйскага манетнага двара Грэгорыа Іньiгес пазбавiўся пасады з-за партыi манет, на якiх была дапушчана памылка ў назве краiны. Акрамя Iньiгеса былi звольненыя яшчэ некалькi чыноўнiкаў.

На манетах вартасцю 50 песа, пушчаных у абарачэнне ў 2006 годзе, замест "Chile" было адчаканена "Chiie". На памылку нiхто не звяртаў увагi да канца 2009 года.

Пасля таго, як стала вядома аб няправiльным напiсаннi назвы краiны на манетах, яны зрабiлiся прадметам попыту. Чылiйцы збiраюць манеты ў 50 песа ў надзеi на тое, што пасля яны будуць каштоўнасцю для калекцыянераў. Улады краiны ўжо абвясцiлi, што не збiраюцца знiмаць з абарачэння такiя манеты.

Гэта не першая памылка, дапушчаная манетным дваром Чылi за апошнiя гады. Так, некалькi разоў па недаглядзе чыноўнiкаў у прыватныя калекцыi траплялi рэдкiя каштоўныя манеты i медалi, якiя павiнны былi знаходзiцца ва ўрадавым сховiшчы.

←Все цвета ретро

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика