Даша Домрачава, бронзавы прызёр Алiмпiйскiх гульняў-2010 у Ванкуверы Рабi дабро iншым, i табе ўсё дабром вернецца
Вiдавочна, што поспех беларускай бiятланiсткi Дашы Домрачавай у iндывiдуальнай гонцы на 15 км не стаў вялiкай нечаканасцю для многiх яе канкурэнтак. Як-нiяк, а на працягу апошнiх гадоў яна паказвала высокiя стабiльныя вынiкi на этапах Кубка свету i iншых важных турнiрах. Тым не менш, заваяванне бронзавага медаля на Алiмпiядзе ў Вiстлеры можна назваць знакавым. Бо гэтай 23-гадовай спартсменцы, як нiкому iншаму, давялося рабiць медальны пачын, праявiць пры гэтым высокую ступень псiхалагiчнай устойлiвасцi i неймавернай фiзiчнай вынослiвасцi.
Адметна, што гэтыя абставiны нiяк не ўплываюць на жаданне Домрачавай пагутарыць з журналiстамi.
— Даша, вiншуем цябе з бронзавым медалём.
— Дзякуй. Ведаеце, я яшчэ знаходжуся ў нейкай абстракцыi i не зусiм усведамляю, што заваявала трэцяе месца.
— Пасля фiнiшнай прамой ты павалiлася, скрыжаваўшы рукi, быццам бы звяртаючыся да каго?
— Гэта адбылося адвольна. Проста я так вылажылася на дыстанцыi, што толькi i змагла адвольна ўскрыкнуць "мама, мама". А потым памятаю, што да мяне падбег наш доктар i сказаў, што трэба падымацца. Бо за мной яшчэ нямала супернiц фiнiшавала.
— За табой сапраўды яшчэ разгаралiся жарсцi за трэцюю прыступку п'едэстала памiж украiнкай Валяй Семярэнка i польскай гоншчыцай Веранiкай Навакоўскай. Пры чыстай стральбе на заключным этапе кожная з iх магла заняць тваё месца.
— Ведаеце, у спорце ўмоўны лад — "калi б", "а вось бы" — не прыдатны. На мой погляд, аб усiм сведчыць вынiковы пратакол. Тым не менш я задаволена, што сёння ўдача была са мной.
— Прызнайся, не давялося "хварэць" супраць сваiх супернiц?
— Нi ў якiм разе. Па жыццi я прытрымлiваюся прынцыпу: рабi людзям дабро, i да цябе ўсё дабром вернецца.
— Напярэдаднi гэтай гонкi цябе наведвала пачуццё грандыёзнага поспеху? Можа, ты ўжо на старце згарала ад нецярпення хутчэй выскачыць на трасу i з'явiцца на стрэльбiшчы?
— Скажу шчыра, што перад стартам старалася не думаць аб розных перыпетыях, якiя могуць адбыцца на дыстанцыi. Па ходу гонкi змагалася сама з сабой, з мiшэнямi. Дзякуй трэнерам, якiя трымалi мяне ў курсе наконт часу, што паказваюць супернiцы. Праўда, не магу не сказаць адну рэч. Напярэдаднi старту на 15 км на мой адрас прыйшло ад нейкага незнаёмца паведамленне: "Даша, сёння я прыснiў сон, што будзеш з бронзавым медалём". Прыемна, што гэты сон аказаўся праўдзiвым.
— Ты яшчэ не паспела сказаць "дзякуй" гэтаму дабрадзею?
— Да старту старалася не думаць нi аб чым. А цяпер вось ёсць нагода падумаць наконт адказу таямнiчаму незнаёмцу.
— У алiмпiйскай праграме яшчэ некалькi дысцыплiн. З улiкам таго, што твае сяброўкi па камандзе — Людмiла Калiнчык, Надзея Скардзiно, Вольга Кудрашова — паказалi высокiя вынiкi, — для эстафеты гэта да месца.
— Не забывайце яшчэ пра гонку з масавым стартам. Так што расслабляцца яшчэ рана. Буду настройвацца на дастойнае выступленне ў астатнiх вiдах праграмы. Раптам удача яшчэ захоча ўсмiхнуцца.