Рывок наперад, у бiятлонным стылi
15 жыхароў Магiлёўскай вобласцi за працоўныя дасягненнi i грамадскую актыўнасць атрымалi спецыяльную прэмiю "Чалавек года".
Мерапрыемства ў Магiлёўскiм Доме Саветаў пачалося з вiншаванняў бiятланiсту Сяргею Новiкаву, новаму срэбранаму медалiсту Ванкувера. Жыхар Магiлёўскай вобласцi ўпершыню ў гiсторыi атрымаў алiмпiйскi медаль па бiятлоне. Бацькi Сяргея жывуць у раённым цэнтры Чавусы: яго тата i дасюль працуе ў дзiцячай спартыўнай школе трэнерам па бiятлоне. Сам спартсмен — супрацоўнiк Магiлёўскай мытнi. Вельмi верагодна, што "Чалавекам года" за 2010 год стане менавiта Сяргей Новiкаў.
Адзiн з лаўрэатаў прэмii "Чалавек года—2009", генеральны дырэктар СЗАТ "Сервалюкс" Яўген Баскiн, таксама ўзгадаў поспех беларускiх бiятланiстаў i заклiкаў браць з iх прыклад.
— Летась наша эканомiка трапiла ў зону турбулентнасцi, — сказаў ён. — Аднак крызiс дае i шанц перамагчы. Як у бiятлоне: калi наперадзе бягуць прызнаныя чэмпiёны, але яны неўзабаве пайшлi на штрафны круг, у цябе ёсць магчымасць усё зрабiць як трэба i вырвацца наперад!
Прэмiю "Чалавек года" атрымалi людзi розных узростаў i прафесiй.
— Але кожны з iх дасягнуў у сваёй справе вяршынi майстэрства, — падкрэслiў старшыня Магiлёўскага аблвыканкама Пётр Руднiк. — Яны ставiлiся да сваёй працы з душой i добрасумленна, i iх стараннасць будзе сёння ўзнагароджана па заслугах.
Партрэты лаўрэатаў прэмii з'явяцца на Дошцы гонару Магiлёўскай вобласцi. А сама прэмiя складае 100 базавых велiчыняў.
— Я падзялюся грашыма са сваiмi дзецьмi i ўнукамi, — радасна ўсмiхалася 50-гадовая даярка з СВК "Аўсянка" Горацкага раёна Таццяна Анцiпенка. — Вельмi прыемна, што мне далi прэмiю, i я буду працаваць далей. Цяпер надой ад маiх кароў складае ў сярэднiм 8 тысяч лiтраў.
"Людзi года" дзякавалi ўладам за ўвагу i дзялiлiся планамi на будучыню. Напрыклад, дырэктар Цэнтралiзаванай сiстэмы дзяржаўных публiчных бiблiятэк Магiлёва Галiна Краўчанка, аўтар асветнiцкiх праектаў мiнулага года, сёлета збiраецца правесцi ў абласным цэнтры фестываль бiблiятэк.
— У маiх планах — добрая праца, — заявiў лаўрэат прэмii старшыня СВК "Калгас "Радзiма" Бялынiцкага раёна Аляксандр Лапацентаў. — Наша гаспадарка шмат чаго дасягнула, а цяпер нас цiкавiць найперш эканомiка. Не проста лiчбы росту, а прыбыткi ў рэальных грошах.
"Чалавекам года" стаў епiскап Бабруйскi i Быхаўскi Серафiм.
— Я ўспрымаю гэту прэмiю як знак павагi i даверу да дзейнасцi Беларускай праваслаўнай царквы, — сказаў ён. — Але яна натхнiць мяне рабiць лепей i працаваць больш. Сёлета мы будзем аднаўляць у Бабруйскай крэпасцi храм Аляксандра Неўскага, якi быў разбураны ў 1930-я гады, ад яго застаўся толькi падмурак. Дазволы атрыманыя, i як толькi сыдзе снег, пачнём земляныя работы.
Прэмiю "Чалавек года" ў Магiлёўскай вобласцi атрымалi таксама горацкi ветэран i грамадскi актывiст Леанiд Самусенка, галоўны канструктар "Трансмаша" Дзмiтрый Караткевiч, начальнiк Клiмавiцкай ПМК № 256 Уладзiмiр Нiкiфараў, дырэктар "Мсцiслаўлёна" Мiкалай Пiванкоў, дырэктар Асiповiцкага лясгаса Мiкалай Роўбель, настаўнiк фiзiкi лiцэя № 1 Магiлёва Валерый Барашкоў, магiлёўскi хiрург Аляксандр Гурэвiч, участковы iнспектар з Быхава Дзмiтрый Дзенiсенка, дырэктар Кiраўскага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання Людмiла Дарошка, трэнер па лёгкай атлетыцы Аляксандр Кiцэнка. Усiм лаўрэатам пажадалi новых дасягненняў на карысць Беларусi.
Ілона Iванова.