Не канфрантацыя, а канкрэтныя справы

Источник материала:  

Сёння, 20 лютага, у Гродзенскiм абласным драматычным тэатры пройдзе канцэрт памяцi выдатнага польскага музыканта, ураджэнца вёскi Васiлiшкi Шчучынскага раёна Чэслава Немэна з удзелам беларускiх i польскiх артыстаў.

А ўжо на пачатку сакавiка ў Гродне адбудзецца выстава-кiрмаш майстроў народнай творчасцi "Казюкi", якi ўжо традыцыйна арганiзоўвае грамадскае аб'яднанне "Саюз палякаў на Беларусi". Сваё мастацтва паказваюць умельцы не толькi з нашай краiны, але i з Лiтвы, Польшчы.

І гэта далёка не адзiная канкрэтная справа СПБ па папулярызацыi нацыянальнай культуры i традыцый. Сярод iншых — святы паланэзу ў Слонiме i "Ноч Святога Яна" ў Гродзенскiм раёне, фестываль "Аўгустоўскi канал у культуры трох народаў", лiтаратурна-паэтычныя сустрэчы "Над Нёманам" памяцi Элiзы Ажэшкi ў вёсцы Багатырэвiчы Мастоўскага раёна. Пры гэтым Саюзу палякаў, як i iншым грамадскiм аб'яднанням, аказваецца падтрымка, у тым лiку i фiнансавая, з боку органаў дзяржаўнага кiравання.

Дарэчы, Дамы палякаў, якiя маюць шэраг структурных падраздзяленняў СПБ, рашэннем мясцовых Саветаў дэпутатаў цалкам альбо на 50 працэнтаў вызваляюцца ад выплаты падаткаў на зямлю i нерухомасць. А ў выпадках размяшчэння офiсаў аддзелаў СПБ на плошчах дзяржаўнай уласнасцi яны, як i iншыя нацыянальныя аб'яднаннi, карыстаюцца льготнай арэндай памяшканняў.

Створаны i ўмовы для вывучэння польскай мовы як у навучальных установах, так i ў нядзельных школах, на курсах. Адпаведных спецыялiстаў рыхтуюць у Брэсцкiм дзяржаўным унiверсiтэце iмя А. Пушкiна i Гродзенскiм дзяржаўным унiверсiтэце iмя Я. Купалы. Больш за 400 чалавек па спецыяльнасцi "выхавальнiк дашкольнай установы з вывучэннем польскай мовы, кiраўнiк гуртка польскай мовы" падрыхтавана Гродзенскiм педагагiчным каледжам.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

←Все цвета ретро

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика