Мастацтву саломапляцення навучаюць у Чэрвеньскім раённым цэнтры культуры і адпачынку
12.02.2010 18:42
—
Новости Общества
У новым гуртку ўжо займаюцца 10 дзяцей, прычым не толькі гарадскія, але і з аддаленых вёсак.
Неабходны матэрыял і эскізы даюць выкладчыкі. Галоўнае - жаданне, цярпенне і наяўнасць вольнага часу. Паводле выкладчыкаў, таленты навучэнцаў адкрыліся пасля першых заняткаў. Таму тут упэўнены, творы саламянага мастацтва хутка ўпрыгожаць шматлікія выставы і конкурсы.