У Мiнску i Вiцебску ўсталююць мемарыяльныя знакi ў гонар 600-годдзя Перамогi пад Грунвальдам

Источник материала:  
12.02.2010 18:44 — Новости Общества
Летась наша газета выступiла з iдэяй усталявання помнiка з нагоды 600-годдзя Грунвальдскай бiтвы. Такую значную ў гiсторыi Беларусi дату немагчыма было пакiнуць па-за ўвагай.

На публiкацыi адгукнулiся чытачы i тым самым далi зразумець, што ў грамадстве ёсць зацiкаўленасць, каб гэты юбiлей быў адзначаны.

Далёка не ўсе водгукi былi надрукаваныя ў газеце, бо чытачы ў той цi iншай форме паўтаралiся — выказвалi свае думкi наконт Перамогi пад Грунвальдам i па нашай гiсторыi. Прапановы былi накiраваны ў Мiнiстэрства культуры Беларусi. І вось прыйшоў адказ за подпiсам першага намеснiка мiнiстра У.П. Рылаткi.

"У праекце плана стварэння манументальных твораў на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь у 2010—2012 гг. прадугледжана ўзвядзенне ў 2010 годзе ў г. Мiнску i ў г. Вiцебску мемарыяльных знакаў, прысвечаных перамозе пад Грунвальдам".

Безумоўна, хацелася б, каб быў пастаўлены манумент, бо дужа вялiкая падзея, але i такi варыянт таксама добры. Галоўнае, каб мемарыяльныя знакi былi створаны з веданнем нашай гiсторыi i культуры i адкрыццё iх стала падзей.



←Мастацтву саломапляцення навучаюць у Чэрвеньскім раённым цэнтры культуры і адпачынку

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика