Камунальнікі вобласці ўдасканальваюць сістэму асобнага збору смецця
11.02.2010 18:56
—
Новости Общества

Без яе немагчыма эфектыўная перапрацоўка адыходаў.
Летась на ўтылізацыю ў вобласці адправілі амаль 300 тысяч тон другаснай сыравіны. Пераважна гэта макулатура, тэкстыль, пластмаса.
Сістэму асобнага збору смецця ўкаранілі ва ўсіх раёнах Міншчыны. Асабліва паспяхова — у Салігорскім, Мядзельскім, Любанскім і Клецкім раёнах. Тут спецыяльныя кантэйнеры ёсць амаль усюды. Праўда, наяўнасць «смеццевых скрыняў» яшчэ не гарантуе поспех камунальнікам. Элементарнай культуры ў абыходжанні з адыходамі бракуе насельніцтву.