Аддзелы унутраных спраў і па надзвычайных сітуацыях Салигорска сталі лепшымі ў краіне
11.02.2010 18:53
—
Новости Общества

Вышэйшай адзнакі салігорскія праваахоўнікі заслужылі па выніках работы за мінулы год.
Узровень злачыннасці ў горадзе знізіўся, а раскрывальнасць пайшла ўгору.
Больш за паўтысячы выездаў летась было ў салігорскіх выратавальнікаў. Ліквідацыя пажараў, наступстваў дарожна-транспартных здарэнняў. Падарункам за першую прыступку на баявым п'едэстале стаў аўтамабіль хуткага рэагавання. Дарэчы, апошнім часам парк аварыйна-ратавальнай тэхнікі тут значна абнавілі.