Не ўсякае майстэрства вiтаецца законам
06.02.2010
—
Новости Общества
Супрацоўнiкамi дзяржбяспекi ўстаноўлена асоба маладога чалавека, якi ў лiстападзе мiнулага года ажыццявiў "узлом" аднаго з сайтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўнiверсiтэта iмя Янкi Купалы. Пра гэта паведамляе прэс-служба УКДБ па Гродзенскай вобласцi.
Вядзецца следства ў дачыненнi да 19-гадовага гродзенца. Артыкулам 349 Крымiнальнага кодэкса Беларусi "Несанкцыянаваны доступ да камп'ютарнай iнфармацыi" прадугледжана адказнасць ад штрафу да двух гадоў пазбаўлення волi.
Барыс ПРАКОПЧЫК.