Міхаіл Мяснiковiч прапануе пабудаваць у Беларусi тры новыя фармзаводы
"Рэалiзаваць гэтыя праекты можна на ўласнай навуковай аснове па поўнаму iнавацыйнаму цыклу". Паводле яго слоў, пабудаваць заводы можна з прыцягненнем кiтайскiх крэдытных сродкаў. З улiкам беларускага навуковага патэнцыялу гэтыя праекты могуць быць даволi эфектыўнымi.
У Беларусь штогод увозiцца лекавых сродкаў i сродкаў дыягностыкi прыкладна на $500 млн, а вырабляецца ў рэспублiцы — крыху больш як на $100 млн. Таму ў напрамку iмпартазамяшчэння трэба больш актыўна працаваць, падкрэслiў старшыня Прэзiдыума НАН Мiхаiл Мяснiковiч.
Усяго арганiзацыi НАН у мiнулым годзе выканалi работ на суму каля Br850 млрд. Доля пазабюджэтнага фiнансавання Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi ў 2009 годзе склала каля 30 працэнтаў. Паводле папярэднiх даных, агульны аб'ём вытворчасцi прадукцыi, работ i паслуг, атрыманых па розных вiдах пазабюджэтнай дзейнасцi НАН, вырас на 20 працэнтаў да Br308,8 млрд.
БЕЛТА.