Якасна працуй — лепей жывi
Свае думкi

Трывога тоне ў працы
— Студзеньскiя маразы, лютаўскiя снегапады, зiмовая дэпрэсiя... Якое ў вас адчуванне пачатку года?
— Я нiколi не дазваляю сабе дэпрэсiю — працы шмат. Але прызнаюся, што год пачынаю з пэўнай трывогай. Таму што <І>складанасцi сённяшняга жыцця ў першую чаргу адбiваюцца на сацыяльнай сферы.
Нават нягледзячы на тое, што каласальна шмат робiцца. Ствараюцца i "падушкi бяспекi": напрыклад, назапашваюцца медыкаменты ў ахове здароўя. Прыводзяцца ў парадак медыцынскiя ўстановы, ад ФАПаў да абласной бальнiцы, i перамены да лепшага тут не заўважыць толькi сляпы. Але трывога ў тым, каб захаваць пазiтыўны рух. Хоць я ўпэўнены, што нам усё па сiлах.
— На чым заснавана гэта ўпэўненасць?
Крызiс — не апакалiпсiс
— Як крызiс адбiўся на вашым асабiстым жыццi?
— Я мяркую, што працы ў крызiс стала болей, меней застаецца часу для сям'i, а грошы засталiся на ранейшым узроўнi. Праўда, сёлета заробак будзе павялiчвацца па ўсёй краiне. Ну што ж, сёння кожнага з нас ацэньваюць па дзелавых якасцях, працаздольнасцi i як хутка рэагуем на свет, якi мяняецца вакол нас.
— Яшчэ год таму крызiс падаваўся апакалiпсiсам. У змрочных думах падавалася, што хутка знiкнуць лекi ў бальнiцах, скончацца грошы i ўсё спынiцца. Але гэтага не адбылося, хоць нiхто i не адмаўляе, што крызiс паўплываў на сацыяльную сферу, цi не так?
— Гэта вы, напэўна, пра народныя страшныя чуткi ўзгадалi. У чыноўнiкаў такога адчування не было. Я прайшоў усе прыступкi — ад урача да цяперашняй пасады. Памятаеце, як было яшчэ дзясятак гадоў таму? Таксама не лепшыя часiны, але i тады мы захавалi структуры i кадравы патэнцыял сферы.
Адзiнае, у чым я сумняваўся ў сувязi з крызiсам, дык гэта тое, наколькi хопiць магчымасцяў захаваць высокiя тэхналогii, здабытыя апошнiмi гадамi. У ахове здароўя гэта — аперацыi на сэрцы i трансплантацыя суставаў, у фiзкультуры — спорт вышэйшых, у культуры — вялiкiя фестывалi. Але нам удалося, таму што мы сканцэнтравалiся на прыярытэтах i шукалi новыя формы.
— Адным словам, атрымалася?
У ахове здароўя гэта — аперацыi на сэрцы i трансплантацыя суставаў, у фiзкультуры — спорт вышэйшых, у культуры — вялiкiя фестывалi. Але нам удалося, таму што мы сканцэнтравалiся на прыярытэтах i шукалi новыя формы.
У ахове здароўя гэта — аперацыi на сэрцы i трансплантацыя суставаў, у фiзкультуры — спорт вышэйшых, у культуры — вялiкiя фестывалi. Але нам удалося, таму што мы сканцэнтравалiся на прыярытэтах i шукалi новыя формы.— Так. Напрыклад, фестываль "Залаты шлягер": казалi, што гэта вялiкi фiнансавы цяжар, што яго бюджэт меншы за першы, дэбютны фестываль... Але мы змаглi зацiкавiць канцэртамi шмат людзей, i выдаткi напалову акупiлiся.
— А сёлета якiя цяжкасцi прадбачыце? Зноў грашовыя?
— Нам трэба разумна распарадзiцца тым, што ў нас ёсць. Гэты год завяршае пяцiгодку i цэлы шэраг дзяржаўных праграм. Трэба падвесцi вынiкi i рухацца далей. Але жыццё змянiлася, таму праграмы i планы давядзецца перафарматаваць.
— Зрабiць iх больш сучаснымi, разумнымi?
— Iнтэнсiўнымi. Экстэнсiўны шлях развiцця нам не падыходзiць: пашыраць ложкi ў бальнiцах, адчыняць тэатральныя залы i пашыраць сетку сацыяльных устаноў мы не будзем. Трэба меркаваць, як добра выкарыстоўваць тое, што ў нас ёсць.
Iнтэнсiўны турызм
— Якая галiна цяпер выклiкае ў вас найбольшую заклапочанасць i мае патрэбу ў падтрымцы ўлады?
— Такiх болек няма, але ў кожным кiрунку ёсць пэўныя моманты, i мы iх ведаем. Напрыклад, цяжка ўтрымлiваць гульнявыя спартыўныя каманды, бо яны патрабуюць вялiкiх выдаткаў.
Трэба развiваць аграэкатурызм. У нас ёсць цудоўныя мясцiны. У Быхаўскiм раёне створаны 17 сядзiбаў — болей, чым у iншых сельскiх раёнах. Быхаўшчына пацярпела ад радыяцыi, але ўнiкальная прырода прыцягвае.
— Але цяпер ставiцца задача значна павялiчыць колькасць сядзiбаў, аж да некалькiх дзясяткаў у кожным раёне.
— Гэта цалкам магчыма, напрыклад, для Магiлёўскага, Бабруйскага, Кiраўскага, Глускага раёнаў. Аднак трэба гнацца не толькi за колькасцю, але i за якасцю. Калi чалавек прыехаў у аграэкасядзiбу, то яму не проста трэба яйкi са шкваркай падаць, але прадаставiць розныя паслугi. Напрыклад, запрасiць на конную прагулку, навучыць гараджанiна збiраць грыбы...
— Iншымi словамi, не проста выпiць i закусiць, як гэта часта бывае. А вы самi адпачывалi ў вясковых сядзiбах?
— Пакуль не давялося, але ў нашай вобласцi ёсць дастойныя мясцiны, якiя карыстаюцца поспехам. Развiваецца паляўнiчы турызм: нядаўна за выхадныя днi Чэрыкаўскi раён зарабiў на паляваннi 45 мiльёнаў рублёў. Гэта ж якi высокадаходны бiзнэс!
— Значыць, ёсць чым прыцягнуць замежнага турыста.
— "Магiлёўаблтурыст" зрабiў рэкламны тур для польскiх настаўнiкаў, каб яны прывозiлi на экскурсiю сваiх вучняў. Палякi былi ўражаныя. Яны часта бачаць заходнiя вобласцi, а вось усходняя, памежная з Расiяй Магiлёўшчына, iншая i таму цiкавая.
Скафандр супраць грыпу
— Валерый Анатольевiч, да вас дасюль звяртаюцца па параду як да доктара?
— Калi я толькi стаў чыноўнiкам, то сумяшчаў адмiнiстрацыйную працу з дзяжурствам у рэанiмацыi. На цяперашняй пасадзе гэта немагчыма. Але i цяпер да мяне звяртаюцца старыя пацыенты i калегi. Я, вядома ж, не магу ў кабiнеце паставiць дакладны дыягназ, але параiць, куды звярнуцца i што рабiць, магу.
— I вы iх з лёгкiм сэрцам накiроўваеце ў мясцовыя лячэбныя ўстановы?
— Я рэкамендую займацца сваiмi праблемамi здароўя менавiта з мясцовымi спецыялiстамi. Узровень нашых лячэбных устаноў дастойны. Дарэчы, у нас даўнiя традыцыi лячэння: медыцынскае таварыства ў Магiлёве было трэцiм у Расiйскай iмперыi пасля Пецярбургскага i Харкаўскага.
— Чаму ахову здароўя i вас навучыла эпiдэмiя грыпу?
— Леташняя? Так, шуму было шмат i не скажу, што з нiчога. Грып сапраўды быў небяспечны. Былi цяжкiя i смяротныя выпадкi, хоць у нашай вобласцi смерцяў было меней за iншыя рэгiёны. Людзi набывалi лекi i елi iх пакункамi.
— Таму што страшна было за сябе i дзяцей. А вы самi хварэлi?
— Не, але i панiкi не было. Мы рабiлi ўсё, што можна. Але скафандр на чалавека не апранеш i вакол Беларусi кiтайскую сцяну не пабудуеш.
— Што б Вы параiлi людзям, якiя сёння хвалююцца наконт "другой хвалi"?
У глыбiнку па Чэхаву
— Сёння ўрач — гэта вельмi запатрабаваная прафесiя на рынку працы. Чаму, на ваш погляд, не заўсёды ўдаецца вырашыць праблему недахопу медыцынскiх кадраў?
— Задача дзяржавы — забяспечыць добрую адукацыю i стварыць для маладога спецыялiста ўмовы працы. Не проста даць яму стол i фанендаскоп, а магчымасць працаваць i развiвацца.
Але i малады чалавек, якi абiрае гэтую прафесiю, павiнен разумець: каб стаць сапраўдным доктарам, трэба прайсцi першасны ўзровень. Трэба навучыцца кантактаваць з людзьмi. Пачытайце Чэхава — нiчога не змянiлася з тых часоў: аднаму патрэбна суцяшэнне, iншаму — парада, i нарэшце трэцяму — лячэнне. Гэта праўда жыцця, i яе трэба пазнаць. Веданне замежных моў i камп'ютарных тэхналогiй не заменiць жывых зносiнаў. Самыя лепшыя спецыялiсты атрымлiваюцца з тых, хто мае вопыт працы ў глыбiнцы.
Таксама хацелася б, каб i матэрыяльная ацэнка працы ўрача была больш важкай. Як, мiж iншым, i настаўнiка, работнiка культуры i спорту.
— А наколькi рэальны для сацыяльнай сферы сярэднi заробак у 500 долараў?
— Планы павышэння заробку ёсць, для гэтага ў вобласцi створаны фiнансавы запас. Мы яшчэ не да канца выкарысталi нiшу платных паслугаў, на якiх могуць зарабiць бюджэтнiкi. Ды яшчэ павышэнне квалiфiкацыi... Гэта, вядома ж, праца карпатлiвая.
Прэзiдэнт абвясцiў у краiне Год якасцi. Гэта не толькi якасць канкрэтнай гайкi на заводзе, але i якасць жыцця. Як добра кожны з нас будзе працаваць на сваiм месцы, такiм якасным i будзе наша жыццё. Гэта агульнавядомы сакрэт: лепей працуй — лепей жывi.
Арнамент творчасцi
— Што, на ваш погляд, патрэбна дзецям, каб з iх выраслi добрыя людзi?
— Асабiста мяне засмучае ў школьнай праграме недастатковая колькасць, на мой погляд, гадзiн лiтаратуры. Рускай, беларускай, савецкай, сучаснай, замежнай — якой хочаце, але добрай лiтаратуры, якая б вучыла нашых дзяцей жыць, будзiла ў iх лепшыя пачуццi, расказвала пра каранi сацыяльных праблем.
— Якую культурную падзею рыхтуе Магiлёўшчына найблiжэйшым часам?
— Толькi што завяршылася нарада пра правядзеннi ў Магiлёве моладзевага тэатральнага форуму "МART@кантакт". Гэта не проста паказ спектакляў, гэта iх жывое абмеркаванне, творчыя майстэрнi для маладых рэжысёраў. Сёлета будуць удзельнiчаць тэатры з 6 краiн. Гэты форум выхаваў i наш Магiлёўскi абласны драматычны тэатр: пасля яго спектакляў ёсць пра што спрачацца.
— Якое культурнае мерапрыемства ў вобласцi зрабiла на вас апошнiм часам найбольшае ўражанне?
— Мне вельмi спадабалася выстава Анатоля Концуба, яго карцiны i керамiка. Гэта нейкае добрае цёплае мастацтва. Калi навокал пануюць iрваныя лiнii i кантрасныя колеры, яго творы пакiдаюць адчуванне прыгажосцi i казкi.
Мне даспадобы музыка аркестра iмя Леанiда Iванова. Новы кiраўнiк Мiкалай Алданаў удыхне новае жыццё ў гэты цудоўны праект. Гэта пазiтыўная мадэль беларускага мастацтва, якое будзе карыстацца поспехам на еўрапейскай сцэне.
— А традыцыйнае народнае мастацтва?
— Мяне ўражваюць жыхары глыбiнкi. Там iснуюць нiбыта творчыя рэзервацыi: у Чавускiм раёне бабулi спяваюць старадаўнiя песнi, у Бялынiцкiм — спрадвеку гатуюць пiва! I як гiсторыкi б'юцца над загадкавымi сiмваламi, так i арнамент на беларускiх строях можна вывучаць як спадчыну нашых продкаў.
Моўная эвалюцыя
— У вобласцi выконваецца план мерапрыемстваў па падтрымцы беларускай мовы. На ваш погляд, цi варта гэта рабiць у памежным з Расiяй рэгiёне, дзе вельмi мала людзей размаўляе па-беларуску, хоць усе i разумеюць?
— Беларуская мова — пытанне i простае, i складанае адначасова. З аднаго боку, нiхто нiкому ў жыццi не забараняе гаварыць на роднай мове. Гэта наша канстытуцыйнае права. З iншага боку, менавiта руская мова стала асноўным сродкам зносiнаў на працы i ў сям'i. У гэтым вялiкай трагедыi, на мой погляд, няма, але ўсё ж беларуская — наша нацыянальная мова, адметнасць беларускага народа. Таму мы i выпрацавалi комплекс мераў па прапагандзе беларускай мовы. Навязваць мову нельга, гэта павiнен быць паступовы працэс.
— Якiя ў гэтым працэсе зроблены крокi?
— Рэгiянальныя тэлевiзiйныя навiны робяцца на беларускай мове. На ўсiх урачыстых i культурных мерапрыемствах у вобласцi абавязкова гучыць родная мова. На сайце ўпраўлення культуры робiм беларускамоўную старонку, пiшам рэкламу па-беларуску... Але каб далей усё развiвалася, трэба пачынаць з сябе i сваёй сям'i. Трэба выхоўваць дзяцей, каб яны шанавалi родную мову.
— На жаль, трэба прызнаць, што далёка не ўсе падобныя спробы паспяховыя.
— Вось i выступiлi б з iнiцыятывай чыноўнiкi i прамаўлялi па-беларуску. Людзi падцягнуцца.
— Так, вось прыйшоў новы мiнiстр культуры, якi па-беларуску размаўляе пiсьменна i прыгожа. I ўсе таксама сталi iмкнуцца адказваць яму на роднай мове. Але ўсё ж, на маю думку, трэба вучыць гэтаму дзяцей. Мой сын вырас побач з бальнiчным ложкам: мацi i тата працуюць дактарамi, i ён гадаваўся побач. Каму ж яму быць, як не доктарам? Цяпер вучыцца ў медыцынскiм унiверсiтэце. I ў сэнсе мовы бацькi будуць узорам для дзяцей. Таму што моўныя пытаннi рэвалюцыю не прымаюць, толькi эвалюцыю.
Жывём толькi аднойчы
— Сёлетняй шыкоўнай зiмой вам самому ўдалося стаць на лыжы цi канькi? Якiм вiдам спорту вы аддаяце перавагу?
— Так, пасля навагоднiх святаў выйшаў на лыжах. Шмат хаджу пешшу, плаваю ў басейне. Трэба трымаць форму. Праўда, не заўсёды хапае часу. Хоць намеснiк кiраўнiка вобласцi па сацыяльных пытаннях — гэта праца зусiм не сядзячая. Я, безумоўна, бачу, што народ iрвануў на каткi i лыжню. Таму што людзi зразумелi: у нас адно здароўе i жывём толькi аднойчы. У нас сёння ёсць усе магчымасцi для здаровага ладу жыцця.
— За каго будзеце хварэць на Алiмпiядзе ў Ванкуверы?
— Спорт захоплiвае: ад нетаропкага гiпнатычнага кёрлiнгу да iмклiвага i нервовага бiятлону. Хварэць буду, зразумела, за нашых. Ад нашай вобласцi на Алiмпiяду едуць бiятланiст Сяргей Новiкаў, лыжнiкi Сяргей Карнiенка i Вiкторыя Лапацiна. А калi нашы хакеiсты будуць гуляць з фiнамi, як гэта можна прапусцiць? Алiмпiяда ўвогуле — гэта вельмi ўдалы масавы псiхоз.
— Напрыканцы вашы пажаданнi жыхарам Магiлёўшчыны. Ледзь не сказала — у гэтыя цяжкiя часiны...
— Часiны заўсёды былi цяжкiя. I мае бацькi, i iх бацькi жылi няпроста. Але ўсё ж iмклiвасць нашага сённяшняга жыцця не даводзiцца аспрэчваць.
— Якая, на ваш погляд, жыццёвая iдэалогiя павiнна стаць падмуркам жыцця людзей?
— Мне падаецца, што сёння важна быць самiм сабой. Такiм, якiм цябе выхавалi бацькi i лад жыцця. Трэба любiць блiзкiх, сваiх дзяцей i аддаваць iм усю сваю душу. I, безумоўна, памятаць, што асабiсты рост кожнага з нас дазволiць жыць лепей усяму грамадству.
Гутарыла Iлона Iванова.