Наведвальнiкi беларускiх iнтэрнэт-клубаў з 1 лiпеня павiнны будуць прад'яўляць пашпарты
Аб гэтым паведамiў мiнiстр сувязi i iнфарматызацыi Беларусi Мiкалай Панцялей, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь нумар 60, якi ўступiць у сiлу з 1 лiпеня 2010 года, прадугледжвае iдэнтыфiкацыю не абаненцкага ўстройства, а персаналiй. Значыць, карыстальнiку iнтэрнэт-клуба давядзецца прад'явiць дакумент, якi засведчвае асобу". Паводле слоў Мiкалая Панцялея, дабiцца патаннення доступу ў інтэрнэт у Беларусi магчыма, калi павялiчыць колькасць iнтэрнэт-карыстальнiкаў i скарацiць колькасць зваротаў да iнфармацыйных рэсурсаў, размешчаных на замежных пляцоўках. "На жаль, на сённяшнi дзень мы адзначаем вялiкую колькасць такiх паходаў "за мяжу". Кошт iх значна вышэйшы, чым калi б гэтыя рэсурсы размяшчалiся на беларускiх хостынг-пляцоўках. Таму адна з нашых галоўных задач — нарошчванне беларускага кантэнту".