А дакладней, аматары памаляваць на сценах дамоў i пераходаў рызыкуюць патрапiць
у вельмi непрыемную гiсторыю, як гэта, у прыватнасцi, адбылося з двума "творцамi"
ў Мiнску.
Праваахоўнiкам удалося злавiць за руку апоўначы ў падземным пераходзе па праспекце
Незалежнасцi, 1 вандала, 26-гадовага брастаўчанiна, якi размаляваў тут невялiкi
ўчастак сцяны. На яго шчасце, шкоды ён вялiкай не паспеў нарабiць, таму гэтаму
вандалу давядзецца кампенсаваць урон усяго ў памеры 130 тысяч рублёў. Праўда,
акрамя таго, хулiгану "свецiць" яшчэ штраф у памеры 30 базавых велiчыняў.

Менш пашанцавала 18-гадоваму навучэнцу сталiчнага ПТВ, якога таксама "застукалi"
апоўначы ў гэтым жа пераходзе: юнак грунтоўна папрацаваў балончыкам з фарбай над
сценамi i нанёс большы ўрон гораду — звыш 1 мiльёна 800 тысяч рублёў. Таму ў дачыненнi
да яго заведзена крымiнальная справа, згодна з санкцыямi якой пакараны хлопец
можа быць нават аж да пазбаўлення волi да 3 гадоў. Такое жорсткае прававое рэагаванне
выклiканае тым, што фрагмент гранiтнай плiты, на якi нанесена графiцi, неабходна
замяняць. Таму што цяперашнiя хiмiчныя саставы фарбаў, якiя выкарыстоўваюцца ў
маркерах i балончыках, iмгненна ўцягваюцца ў гранiтныя плiты, якiмi аблiцаваныя
падземныя пераходы. Змыць фарбу немагчыма, i адзiны спосаб выдалiць — выразаць
i замянiць сапсаваны фрагмент сцяны. А да таго, як яе заменяць, жыхары i госцi
сталiцы вымушаныя бачыць альбо мазню такiх "мастакоў", альбо "любавацца" на пустэчы
ў сценах пераходаў. Вось таму ў ГУУС Мiнгарвыканкама i папярэджваюць усiх, хто
мае намер выкарыстоўваць горад як уласную майстэрню: за гэта давядзецца расплацiцца
па ўсёй строгасцi закону.
Ігар ГРЫШЫН.