У турму з канфiскацыяй

Источник материала:  

Наша газета паведамляла, што былы галоўны санiтарны ўрач Пiнска i Пiнскага раёна, былы дэпутат раённага Савета, быў затрыманы па падазрэннi ў атрыманнi хабару, у злоўжываннi службовымi паўнамоцтвамi, перавышэннi ўлады, махлярстве.

 вось суд вынес прыгавор — тры з паловай гады пазбаўлення волi з канфiскацыяй маёмасцi. А маёмасцi прадпрымальны чыноўнiк назапасiў нямала. Недабудаваны дом каля горада, дзве кватэры ў горадзе, чатыры гаражы, дзве дарагiя iншамаркi, гандлёвы павiльён, будаўнiчыя матэрыялы, мэбля, бытавая тэхнiка, — усё гэта цягне на суму каля мiльярда рублёў.

Санiтарны ўрач Iван Валiцкi шмат будаваў. А будаўнiчыя матэрыялы вымагаў у арганiзацый узамен на адмову ад буйных санкцый за парушэннi, выяўленыя санiтарнай службай. Нават спонсарскую дапамогу будматэрыяламi, быццам бы на рамонт будынка цэнтра гiгiены i эпiдэмiялогii, галоўны ўрач адвозiў на ўласны катэдж.

Справу разглядаў суд горада Баранавiчы i Баранавiцкага раёна. Але не выключана, што прыгавор будзе апратэставаны ў абласным судзе пракуратурай Пiнска як занадта мяккi.

Яна СВЕТАВА.

←«Комендантский час»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика