Змяненнi будуць унесены ў кантрактную сiстэму найму
У кантрактную сiстэму найму будуць унесены ўдакладненнi. Аб гэтым, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, паведамiў намеснiк мiнiстра працы i сацыяльнай абароны Ігар Старавойтаў, якi прымае ўдзел у падагульняючай калегii Вiцебскага абласнога камiтэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне.
Паводле яго слоў, размова iдзе не аб змяненнi сiстэмы, а аб унясеннi ўдакладненняў у асобныя пытаннi, звязаныя з прымяненнем кантрактнай формы найму. "Кантрактная сiстэма найму будзе захавана. Пры гэтым неабходна забяспечваць захаванне гарантый людзям, работнiкам", — растлумачыў намеснiк мiнiстра.
Разглядам прапаноў аб унясеннi змяненняў кантрактнай сiстэмы найму цяпер займаецца спецыяльна створаная ўрадам рабочая група, у склад якой уваходзяць прадстаўнiкi Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi, адзначыў Iгар Старавойтаў.