РОЗГАЛАС

Источник материала:  
Зноў трагiчнае здарэнне на паляваннi

Каля 21 гадзiны, калi паляванне ў паляўнiчых угоддзях сялянска-фермерскай гаспадаркi ўжо было скончана, у аднаго з паляўнiчых пры выхадзе з легкавога аўтамабiля адбыўся самаадвольны стрэл з паляўнiчага карабiна.

Куля, прабiўшы кузаў машыны i сцяну металiчнага вагончыка, трапiла ў грудзi грамадзянiна, якi ў гэты момант знаходзiўся ў вагончыку. Пацярпелы быў дастаўлены ў Сенненскую цэнтральную раённую бальнiцу, дзе яму зрабiлi аперацыю. Па гэтым факце Сенненскi РАУС праводзiць разбор.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Во даюць!

Вывозiў пад снегам медзь

На аўтадарозе Баранавiчы—Гродна каля в. Гiнцавiчы супрацоўнiкi мiлiцыi звярнулi ўвагу на аўтамашыну, якая везла снег.

Вадзiцель растлумачыў, што ён вывозiць снег за горад — аказвае паслугi насельнiцтву.

І гэта насцярожыла мiлiцыянераў, бо кожны стараецца ад снегу хутчэй пазбавiцца — выкарыстаў момант i на абочыну цi пустку, а гэты некуды вязе ды i хвалюецца дужа.

Калупнулi той снег, а пад iм каляровы метал. Паўтары тоны медзi, латунi, свiнцу... давялося канфiскаваць.

Сымон Свiстуновiч.

Хабар за спрыяльнае вырашэнне

Службовая асоба ААТ "Гроднажылбуд" была затрымана групай "Альфа" пры атрыманнi хабару ў памеры каля 8 тысяч долараў, вядзецца следства.

Паводле iнфармацыi прэс-службы УКДБ па Гродзенскай вобласцi, хабар вымагаўся ў прадстаўнiкоў камерцыйных структур за спрыяльнае вырашэнне пытанняў аб закупках будаўнiчых матэрыялаў i абсталявання. Памер незаконнага грашовага ўзнагароджання, так званага "адкату" складаў 6 працэнтаў ад сумы фiнансавай здзелкi. Сабраныя доказы аб атрыманнi гэтай службовай асобай i яшчэ аднаго хабару ў суме 5 тысяч 500 еўра.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

Магiлёўшчыну закiдала снегам

Снегапад пачаўся 3 лютага ўвечары i працягнуўся на наступны дзень. Толькi за ноч, паводле iнфармацыi магiлёўскiх сiноптыкаў, у вобласцi выпала ад 2 да 8 мм ападкаў. Вышыня снежнага покрыва ў абласным цэнтры павялiчылася на 4 сантыметры.

Дарожная тэхнiка працуе на расчыстцы, але снег засыпае дарогi зноў. Нават у цэнтры Магiлёва асфальту амаль не бачна, аўтамабiлям даводзiцца ездзiць па снежнай кашы i вельмi павольна. Хоць рух транспарту 4 лютага значна парадзеў: Дзяржаўтаiнспекцыя параiла ўстрымацца ад паездак на аўтамабiлях i карыстацца грамадскiм транспартам. У дварах — сумёты, аўтамабiлi застываюць у снежным палоне.

Нягледзячы на нязручнасцi, сiноптыкi не бачаць у новым снегападзе нiчога надзвычайнага i называюць яго досыць умераным. Метэаслужба паведамiла, што i найблiжэйшым часам будзе iсцi снег на большай частцы тэрыторыi Магiлёўскай вобласцi.

Iлона Iванова.

←Девушка при формах

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика