АНТЫЗЯМЛЯ: тэорыi i факты

Источник материала:  

Егiпет, Далiна цароў, пахаванне Рамсеса VІ, 20-я дынастыя Новага царства. Верхнi ўзровень J, правая сцяна, у цэнтры выява — чалавечая фiгура жоўтага колеру, якая сiмвалiзуе Сонца. Праз фiгуру праходзiць выгнутая крывая. Гэта арбiта, якая перасякае цела якраз на ўзроўнi трэцяй чакры (у вобласцi сонечнага спляцення) i гэтым паказвае на свой парадкавы нумар (нагадаем, Зямля — трэцяя планета ад Сонца). Вось толькi на арбiце намаляваны ДЗВЕ планеты: адна — перад сiмвалiчнай фiгурай, другая — ззаду, дыяметральна насупраць.

АНТЫЗЯМЛЯ: тэорыi i фактыТакой версii расшыфроўкi сiмвалiчных малюнкаў на сценах пахаванняў Далiны цароў прытрымлiваюцца прыхiльнiкi тэорыi iснавання ў нашай блакiтнай планеты суседа па арбiце. Яны перакананыя, што такiм чынам старажытныя егiпцяне iмкнулiся захаваць iнфармацыю аб Антызямлi цi Глорыi, як яшчэ называюць "планету за Сонцам". Цiкава, што падобныя звесткi захавалiся i ў вучэннi неапiфагарэйца Фiлалая, якi сцвярджаў, што на арбiце Зямлi, за Сонцам, якое ён называў Хестна (цэнтральны агонь), знаходзiцца падобнае на Зямлю цела — Антызямля.

У сусветным павуцiннi ёсць мора iнфармацыi аб Антызямлi i спасылак на вядомых i не вельмi вучоных, якiя ў розны час быццам бы на свае вочы бачылi Глорыю ў тэлескопы. Напрыклад, узгадваецца дырэктар Парыжскай абсерваторыi Джаванi Дамiнiка Касiнi, якi ранкам 25 студзеня 1672 года ўбачыў паблiзу Венеры невядомае серпападобнае цела, з ценем, якi прама паказваў на тое, што цела было буйной планетай, а не зоркай. Серпападобнай на той момант была i Венера, таму Касiнi спачатку меркаваў, што выявiў яе спадарожнiк. Памеры цела былi вялiкiмi — Касiнi ацанiў iх у чвэрць дыяметра Венеры. Праз 14 гадоў Касiнi быццам бы зноў убачыў гэтую планету.

23 кастрычнiка 1740 года, перад свiтаннем, нейкую загадкавую планету заўважыў член Каралеўскага навуковага таварыства астраном Джэймс Шорт. У розны час яе быццам бы бачылi i iншыя астраномы. Самае позняе назiранне, зробленае 13 жнiўня 1892 года, прыпiсваецца амерыканскаму астраному Эдуарду Эмерсану Барнарду, якi заўважыў паблiзу Венеры невядомы аб'ект сёмай зорнай велiчынi. Паводле розных ацэнак, памер планеты вагаўся ў прамежку ад трэцi да чвэрцi памеру Венеры..

Чаму ж сучасныя касмiчныя апараты да гэтага часу не заўважылi Антызямлю? На гэта прыхiльнiкi iснавання Глорыi прыводзяць шэраг аргументаў. Па-першае, касмiчныя станцыi не "глядзяць па баках". Для пастаяннага ўдакладнення i карэкцыi арбiты iх "электронныя вочы" скiраваныя на канкрэтныя касмiчныя аб'екты, якiя выкарыстоўваюцца для арыентавання. Па-другое, адлегласць ад Зямлi да Антызямлi настолькi вялiкая, што ў бязмежнай засонечнай прасторы можа "схавацца" дастаткова буйное цела i доўгi час заставацца нябачным (тут трэба браць у разлiк памеры самога Сонца i эфекты, якiя яно стварае). Нябачны ўчастак прасторы за Сонцам (з улiкам Сонечнай кароны) раўняецца дзесяцi дыяметрам месяцавай арбiты, цi 600 дыяметрам Зямлi. Адсюль вынiкае, што месца, куды можа схавацца загадкавая планета, больш чым дастаткова. Амерыканскiя астранаўты, якiя высадзiлiся на Месяц, не маглi ўбачыць Глорыю — для гэтага iм неабходна было б адляцець у 10—15 разоў далей.

З гэтага вынiкае, што з улiкам адлегласцi, памеру i свяцiмасцi Сонца не дзiўна, што Антызямля так i застаецца нявынайдзенай.

Для таго, каб раз i назаўсёды пераканацца ў наяўнасцi планеты за Сонцам, сцвярджаюць прыхiльнiкi яе iснавання, варта зрабiць фотаздымкi адпаведнага ўчастка арбiты Зямлi. Касмiчны тэлескоп "SОHО", што пастаянна фатаграфуе Сонца, знаходзiцца занадта блiзка ад Зямлi i не можа "ўбачыць" Глорыю. Праяснiць сiтуацыю магла б серыя здымкаў са станцый на калямарсiянскай арбiце. Але ёсць версiя, што Глорыю ад нас нехта старанна хавае (напрыклад, самi гларыянцы). Менавiта нябачным iншапланетным "дыверсантам" прыхiльнiкi тэорыi iснавання Антызямлi прыпiсваюць правал мiсiй дзвюх савецкiх аўтаматычных станцый "Фобас-1" i "Фобас-2". Маўляў, iх знiшчылi з-за таго, што яны "ўбачылi" нашу арбiтальную суседку.

...Прыхiльнiкi iснавання Глорыi лiчаць, што яна i ёсць тая 12-я планета, якой неставала для стройнага i ўстойлiвага малюнка будовы Сонечнай сiстэмы i якая пацвярджаецца i старажытнымi тэкстамi. Напрыклад, шумеры сцвярджалi, што менавiта з 12-й планеты нашай Сонечнай сiстэмы на Зямлю спусцiлiся "Багi Неба i Зямлi". Варта падкрэслiць, што знаходжанне планеты менавiта за Сонцам змяшчае яе ў вобласць, спрыяльную для жыцця. Ёсць падставы меркаваць, што крынiца ведаў старажытных цывiлiзацый мела iншапланетнае паходжанне.

— Iснаванне Антызямлi нельга лiчыць даказаным навуковым фактам, — сцвярджае дырэктар Абсерваторыi БДУ кандыдат фiзiка-матэматычных навук Ольгерд КУЗНЕЧЫК. — У нас пакуль няма неабвержных навуковых доказаў. Як гiпотэза, яна мае права на iснаванне, хоць верагоднасць наяўнасцi на арбiце Зямлi яшчэ адной планеты вельмi маленькая. Чаму? Прынцып утварэння ўсiх часцiц — ад пылiнкi да зоркi — прыблiзна аднолькавы. У воблаку пылу i газу, якое верцiцца, узнiкаюць цэнтры кандэнсацыi, што абумоўлiвае перапады цiску ўнутры воблака i ўтварэнне своеасаблiвых вiхраў. Вакол такiх цэнтраў пачынаюць кандэнсавацца акаляючыя часцiцы з наступным ушчыльненнем. Потым такiя дробныя асобныя "целы", якiя рухаюцца па агульнай арбiце, злучаюцца ў адно. Пры гэтым адбываецца "вымятанне" малых часцiц i целаў з гэтай арбiты. З гэтай прычыны верагоднасць iснавання дзвюх раўнацэнных планет на адной арбiце вельмi малая, хоць, паўтаруся, сама па сабе гiпотэза даволi цiкавая.

— У гiсторыi навукi ёсць прыклады аналагiчных адкрыццяў, каб вакол нейкай зоркi на адной арбiце абарачалася дзве планеты?

— Такога не было. Ужо адкрыта 429 планет (у тым лiку i цэлых планетных сiстэм) каля iншых зораў, але такой з'явы, калi на адной арбiце знаходзяцца дзве планеты, пакуль не вынайдзена. Некаторыя планеты былi спачатку адкрыты "на кончыку пяра" (тэарэтычна) i толькi потым — на практыцы. Значыць, калi б такая сiстэма дзвюх планет на адной арбiце iснавала, яна б неяк праяўляла сябе, уплывала на iншыя касмiчныя аб'екты, гэта можна было б зафiксаваць i зрабiць адпаведныя высновы. Пакуль што на падставе iснуючых тэорый узнiкнення касмiчных целаў (ад мiкра да макра i супермакра) такiх высноў мы зрабiць не можам.

— А як жа меркаванне, што Антызямля можа мець штучнае паходжанне?

— Навуковых звестак, якiя пацвярджалi б наяўнасць недзе ў космасе iншых цывiлiзацый, пакуль няма. Усе праграмы, якiя былi скiраваны на пошук iншых цывiлiзацый, не далi нiякага вынiку.

— Як вы ацэньваеце прыведзеныя вышэй аргументы прыхiльнiкаў тэорыi iснавання Глорыi? Наколькi яны пераканаўчыя з пункту гледжання навукi?

— Пачнём з Фiлалая. Як сцвярджаюць энцыклапедыя Britаniса, Вялiкая Савецкая Энцыклапедыя i iншыя даведачныя крынiцы, якiя заслугоўваюць даверу, Фiлалай Кратонскi (Грэцыя, 5 стагоддзе да новай эры) упершыню выказаў iдэю руху Зямлi вакол нейкага цэнтральнага агню. Менавiта гэта, на яго думку, было асноўнай прычынай змены дня i ночы. Ён вёў гаворку не аб дзвюх планетах на адной арбiце, а паказваў рух адной (нашай Зямлi) вакол нейкага "цэнтральнага агню".

Джаванi Дамiнiка Касiнi зрабiў шмат адкрыццяў. На яго рахунку, апроч iншых, 4 новыя спадарожнiкi Сатурна (iх адкрыццi былi зроблены Касiнi ў перыяд з 1671 па 1784 год). Канкрэтна ў 1672-м iм быў вынайдзены пяты спадарожнiк Сатурна — Рэя. Калi б у яго надарылася такое адкрыццё, як планета за Сонцам, гэтую iнфармацыю абавязкова зафiксавалi б.

Англiйскi астраном i оптык Джэймс Шорт (гады жыцця 1710—1768) стварыў каля 1400 люстраных тэлескопаў высокай якасцi, вынайшаў высокадакладны маятнiкавы гадзiннiк. I ўсё гэта было зафiксавана. Цалкам натуральна, што ён назiраў за небам, калi правяраў свае тэлескопы, але дакладных звестак пра гэта няма. Насамрэч, ён мог убачыць спадарожнiк, скажам, Сатурна цi Юпiтэра, астэроiд цi нейкае iншае нябеснае цела.

Што датычыцца Барнарда, ён у 1892 годзе адкрыў пяты спадарожнiк Юпiтэра — Амальцею i некалькi камет (што сведчыць аб яго высокай квалiфiкацыi). Таму, калi б у яго атрымалася ўбачыць нешта падобнае на планету за Сонцам, гэта абавязкова б прагучала.

— А што насамрэч здарылася з "Фобасамi"?

— Недасканала была спланавана навiгацыя. I да гiсторыi з "Фобасамi", i пасля яе для арыентацыi ўсiх беспiлотных даследчых станцый у касмiчнай прасторы прымянялася звычайная эўклiдава геаметрыя. А для "Фобасаў" вырашылi прымянiць геаметрыю, заснаваную на тэорыi адноснасцi. Неадпаведнасцi памiж разлiкамi вучоных i рэальнасцю прывялi да збою ў арыентацыi, i "Фобасы" проста сышлi з курсу.

Тэлескоп "SОHО" сочыць у першую чаргу за працэсамi, якiя адбываюцца ў атмасферы Сонца. Акрамя таго, з дапамогай "SОHО" выяўляюць вельмi шмат камет, якiя "шкрабаюць" нашу зорку, — праходзяць паблiзу Сонца цi падаюць на яго (што выклiкае на паверхнi зоркi пэўныя змяненнi i ўзрушэннi). Здараецца, пры апрацоўцы фотаздымкаў, атрыманых ад "SОHО", вучоныя вынаходзяць новыя каметы.

— Прыхiльнiкi тэорыi iснавання Антызямлi лiчаць яе 12-й планетай шумераў, адкуль сышлi багi...

— На сёння ў нашай Сонечнай сiстэме засталося 8 планет. Плутон "разжалавалi" ў карлiкавыя планеты пасля таго, як знайшлi ў поясе Копера вельмi шмат целаў, якiя па памерах блiзкiя да Плутона. А далей магчымыя варыянты: альбо гэта нейкая планета з доўгай перыядычнасцю абарачэння вакол Сонца (3-4 тысячы гадоў), альбо камета з вельмi выцягнутай арбiтай. У любым выпадку гэтае нябеснае цела не знаходзiцца на адной арбiце з Зямлёй. Што датычыцца 10-й i 11-й планет, магчыма, за iх старажытныя шумерскiя астраномы прымалi асобныя спадарожнiкi, той жа Месяц.

Аднак не трэба сучасную навуку лiчыць iсцiнай у апошняй iнстанцыi. За апошнiя 10—15 гадоў зроблена вельмi шмат адкрыццяў, якiя не толькi мяняюць наша ўяўленне аб навакольным свеце, але i прымушаюць па-iншаму паглядзець на астраномiю папярэднiх цывiлiзацый i народаў. Яны пацвярджаюць, што астранамiчныя веды ў старажытнасцi былi на больш высокiм узроўнi, чым было прынята лiчыць, i заслугоўваюць павагi i дасканалага вывучэння. Узнiк новы раздзел навукi — археаастраномiя, якая спалучае археалогiю i астраномiю. Яна разглядае культавыя збудаваннi старажытнасцi, знойдзеныя археолагамi, i з пункту гледжання астраномii. Многiя такiя пабудовы служылi не толькi культавым мэтам, але i для назiрання за небам, што цалкам натуральна, бо старажытныя цывiлiзацыi таксама цiкавiлiся навакольным светам. У многiх народаў зоры i планеты атаясамлiвалiся з багамi. Людзi назiралi, як жывуць багi, каб высветлiць, што яны iм рыхтуюць. У тых жа шумераў (3,5 тысячы гадоў да новай эры) сiмвалам "цiнгiр" абазначалася i зорка, i нябеснае боства.

Узгадаю яшчэ апошнiя археалагiчныя экспедыцыi на поўнач Расii 1998—2001 гадоў, даследаваннi старажытнага горада арыяў Аркаiма. У Сiбiры вынайдзена цэлая краiна старажытных гарадоў, дзе задоўга да егiпецкiх пiрамiд iснавала высокаразвiтая цывiлiзацыя. Там былi абсерваторыi, зарыентаваныя па чатырох баках свету з большай дакладнасцю, чым той жа Стоўнхэндж. Вельмi высокай была i дакладнасць вызначэння старажытнымi аркаiмцамi руху планет i зорак.

Яшчэ некалькi стагоддзяў таму французскi астраном, акадэмiк некалькiх акадэмiй Баi ў сваiх лiстах Вальтэру не толькi абгрунтаваў, але i даказаў, што на Поўначы, у Сiбiры некалi iснаваў народ, чые веды ў астраномii былi вышэйшыя, чым у агульнапрызнаных цэнтрах астраномii старажытнага свету. Вельмi верагодна, што Атлантыду i Гiпербарэю трэба шукаць менавiта там, недзе за Кольскiм паўвостравам.

— З улiкам таго, што апошнiм часам веды старажытных цывiлiзацый знаходзяць пацвярджэнне сучаснай астраномii, наколькi верагодна меркаванне, што ўсю гэтую iнфармацыю людзi атрымалi калiсьцi "звонку", ад тых жа "багоў" у iх уяўленнi? Ад iншых планет, зоркавых сiстэм?

— Я не схiльны так думаць. Па-першае, пераклад iероглiфаў, прачытанне старажытных манускрыптаў можа мець некалькi варыянтаў. Трактаваць iх можна па-рознаму. Па-другое, развiццё чалавецтва — не лiнейнае. У яго гiсторыi былi ўзлёты (росквiт пэўнай цывiлiзацыi), былi i падзеннi (напрыклад, змрочныя часы Сярэднявечча). Старажытныя астраномы вялi назiраннi, складалi сiстэмы, календары. Яны былi вельмi назiральнымi i апiсвалi з'явы, якiя бачылi, зыходзячы са свайго ўзроўню разумення. Прывяду такi прыклад. Мы цяпер карыстаемся грыгарыянскiм календаром, якi прыйшоў на змену юлiянскаму. Юлiянскi каляндар першым увёў Юлiй Цэзар, але такi ж самы каляндар выкарыстоўваўся ў Старажытным Егiпце ў 1800-х гадах да новай эры. Пасля заваявання Егiпта гiксосамi (людзьмi на конях) у ХVIII стагоддзi да н.э. цар Салiцiс паспрабаваў правесцi каляндарную рэформу. Ён запатрабаваў дабаўляць кожныя чатыры гады па адным дадатковым днi, якi выроўнiваў ход часу. Аднак праз 100 гадоў, калi гiксосы былi выгнаныя, егiпцяне зноў пачалi вылiчваць час па сваiм традыцыйным календары, устаноўленым Тотам (уладаром часу). Калi Еўропа адмовiлася ад юлiянскага календара, яна перайшла на грыгарыянскi, як на больш дакладны. Але тады варта было ўзяць персiдскi каляндар, унiкальны па сваёй дакладнасцi i прастаце. У яго аснову быў пакладзены распрацаваны вучоным i паэтам Амарам Хаямам 33-гадовы цыкл з 8 высакосамi. Гэты каляндар быў больш наблiжаны да нераўнамернага гадавога руху Сонца па эклiптыцы. У iм усе месяцы першай паловы года мелi па 31 дню, а месяцы другой паловы — па 30 дзён, акрамя апошняга, якi ў просты год меў 29 дзён. Год пачынаўся з дня веснавога раўнадзенства. Яго працягласць складала 365,24242 сярэднiх сонечных сутак, iнакш кажучы, усяго на 0,00022 сутак даўжэй за трапiчны. Такiм чынам, рознiца ў адны суткi набягае за 4500 гадоў. Каляндар быў уведзены ў Персii ў 1079 годзе i быў адменены ў Iране толькi ў 1976-м.

Калi ж разгледзець магчымасць прыўнясення нам ведаў "звонку", то тут магчымыя розныя варыянты. Напрыклад, нам вядома, што планеты, якiя знаходзяцца на блiзкiх ад зоркi арбiтах, з часам падаюць на яе. Ёсць меркаванне, што раней на блiзкiх да Сонца арбiтах — перад Меркурыем — былi iншыя планеты i, магчыма, цывiлiзацыя той планеты, якая займала тады трэцюю арбiту (дзе сёння знаходзiцца Зямля) прадбачыла катастрофу i перасялiлася на больш аддаленую суседнюю Зямлю...

Астраномiя — адна з самых старажытных навук, якая тлумачыць светаўладкаванне, дае светаразуменне i з'яўляецца элементам культуры. У наступным археаастралогiя, думаю, яшчэ здзiвiць нас шматлiкiмi дзiўнымi адкрыццямi.

Гутарыла Iнга МIНДАЛЁВА.

←Бернд Штанге: Наша мэта — выхад у фiнал Еўра-2012

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика