Праз Балканы — у ЕС

Источник материала:  

Антыкрызiсная эканомiка

У 2010 годзе прадпрыемствы канцэрна "Белдзяржхарчпрам" плануюць павялiчыць экспарт на 30 працэнтаў i наблiзiцца да агульнага аб'ёму паставак прадукцыi за мяжу на суму ў паўмiльярда долараў.

Сёлета ёсць намер павялiчыць экспартныя пастаўкi кандытарскiх вырабаў на 20, солi — больш чым на 10 працэнтаў, малочнай прадукцыi — амаль на чвэрць, пiва — удвая, алкагольнай прадукцыi — у 3,2, соладу — у 4,2, тытунёвых вырабаў — у 12 разоў. Прычым, як паведамiў старшыня канцэрна Іван Данчанка, плануецца асвоiць новыя рынкi збыту. Летась пастаўкi беларускай харчовай прадукцыi рабiлiся у 45 краiн свету, сёлета, як чакаецца, гэта лiчба ўзрасце — за кошт Егiпта, Паўднёва-Афрыканскай Рэспублiкi, Аб'яднаных Арабскiх Эмiратаў, Карэi, Швейцарыi, Афганiстана. Да таго ж будзе наладжана актыўнае супрацоўнiцтва з Сербiяй, якая ў тым лiку павiнна стаць "пляцоўкай" для далейшага прасоўвання ў Еўрасаюз.

Пры гэтым, падкрэслiў Iван Данчанка, для росту аб'ёмаў экспарту неабходна старэнне новых вытворчасцяў. У цэлым iнвестыцыi ў прадпрыемствы канцэрна павiнны скласцi каля 600 млрд рублёў. Сярод планаў на гэты год — будаўнiцтва новай дражджавой вытворчасцi i цэнтра лагiстыкi канцэрна, вытворчасць дзiцячага харчавання ў тары Тэтра Пак на Клецкiм кансервавым заводзе i Вiцебскiм плодаагароднiнным камбiнаце, вытворчасць маркоўнага соку прамога адцiскання i асветленых сокаў для дзiцячага харчавання на Маларыцкiм кансервава-агароднiнасушыльным заводзе, павелiчэнне магутнасцяў Скiдальскага цукровага i Слуцкага цукрова-рафiнаднага камбiнатаў, працяг мадэрнiзацыi лiкёра-гарэлачных заводаў i пiваварнага завода "Крынiца".

Сяргей ГРЫБ.

←Мелкие деньги

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика