АБЗАЦ

Источник материала:  

Нацыянальная авiякампанiя "Белавiя" павялiчыць колькасць рэйсаў у Італiю. З 30 мая частата палётаў будзе складаць 8 рэйсаў на тыдзень, што дасць больш магчымасцяў планаваць свае падарожжы як прамымi рэйсамi, так i транзiтнымi праз аэрапорты Мiнска, Рыма цi Мiлана.

Пад цяжарам снегу абвалiлiся дахi цялятнiкаў у Смаргонскiм i Воранаўскiм раёнах. У першым выпадку плошча абвалу склала 720 кв.м (памяшканне пабудаванае ў 1960 г), у другiм — 240 кв. м (цялятнiк 1970 года пабудовы). Цялят у абодвух выпадках эвакуявалi, людзi таксама не пацярпелi.

Былы начальнiк Мiнскага гарадскога ўпраўлення МНС прыгавораны судом Партызанскага раёна да 9 гадоў пазбаўлення волi з канфiскацыяй маёмасцi, паведамiлi БЕЛТА ў гарадской пракуратуры. Палкоўнiк унутранай службы быў затрыманы супрацоўнiкамi КДБ у канцы мая мiнулага года ў момант атрымання хабару ў памеры $2,8 тыс. Грошы перадавалiся за спрыяльнае вырашэнне пытання, звязанага з выдачай камерцыйнай структуры Мiнска дазволу на размяшчэнне склада ў памяшканнi, што не адпавядала патрабаванням пажарнай бяспекi. Абвiнавачаны падаў касацыйную скаргу ў гарадскi суд.

У Гродне ратавальнiкам з-за пажару давялося эвакуяваць з iнтэрната 75 навучэнцаў каледжа. Прычынай пажару ў iнтэрнаце Гродзенскага прафесiйна-тэхнiчнага каледжа прыборабудавання стала ўзгаранне ў смеццеправодзе. З-за моцнага задымлення ратавальнiкам давялося эвакуяваць жыльцоў з пятага па дзявяты паверхi будынка. Акрамя таго, пажарнымi выратаваны 19-гадовы навучэнец, якi спаў у гэты час у зачыненым пакоi.

У Дуброўне спрэчка памiж двума вартаўнiкамi закончылася смерцю аднаго з iх. Забойства калегi вартаўнiк паспрабаваў схаваць з дапамогай падпалу вартавога памяшкання, аднак выратавальнiкi, якiх выклiкалi на месца здарэння, патушылi полымя i знайшлi труп мужчыны са звязанымi рукамi. Прычыну свайго ўчынку 56-гадовы мужчына патлумачыў пастаяннымi спазненнямi i ўжываннем алкаголю сваiм напарнiкам на працоўным месцы. "Выхаваўчая работа" на гэты раз закончылася трагедыяй. Заведзена крымiнальная справа.

ПОЎНЫ АБЗАЦ

У Токiа чатырохгадовая дзяўчынка звалiлася з балкона 8-га паверха жылога дома, праляцела да зямлi 21 метр, аднак абышлося толькi драпiнай на падбародку. Дзяўчынка гуляла на балконе сваёй кватэры. Праз некаторы час яе 30-гадовая мацi выявiла, што дачка знiкла. Жанчына з жахам паглядзела ўнiз i ўбачыла сваё дзiця, якое з плачам iшло па сцяжынцы ля дома. Па меркаваннi палiцыi, дзяўчынка звалiлася на дрэва, што стаяла побач з домам, i яго галiны выступiлi ў ролi амартызатара.

Iнданезiйская тытунёвая кампанiя Nojorono Tobacco Indonesia (NTI) узяла на сябе выдаткi па лячэннi мужчыны, якi пацярпеў ад цыгарэты, што выбухнула ў яго роце. 31-гадовы Андзi Сусанта пазбавiўся шасцi зубоў у вынiку выбуху цыгарэты. Акрамя таго, яму на твар наклалi больш як 50 швоў. Напалову выкураная цыгарэта выбухнула ў яго ў роце, калi ён ехаў на матацыкле на працу. Iнданезiец не заўважыў нiчога незвычайнага ў смаку, паху або знешнiм выглядзе цыгарэты. Ён сцвярджае, што ў момант выбуху ў яго ў роце не было iншых прадметаў. Палiцэйскiя забралi для даследавання недакурак, шлем, адзенне мужчыны i яго запальнiчку. Акрамя таго, яны праверылi бензабак матацыкла на прадмет уцечкi гаручага, але пакуль не знайшлi нiчога падазронага. Прадстаўнiкi тытунёвай кампанii ўжо заплацiлi Сусанту пяць мiльёнаў iнданезiйскiх рупiй (крыху больш за 520 долараў ЗША), i гатовыя абмяркоўваць далейшае аказанне матэрыяльнай дапамогi. Сам Сусанта сцвярджае, што пасля здарэння кiне курыць.

←Мелкие деньги

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика