13 тысяч беларусаў не могуць выехаць за мяжу

Источник материала:  
13 тысяч беларусаў не могуць выехаць за мяжу
На сёння прыкладна 13 тысяч беларусаў паводле законаў абмежаваныя ў выездзе за мяжу. Прычына ў тым, што яны не выконваюць свае абавязанні.Як паведаміў міністр юстыцыі Беларусі Віктар Галаванаў, гэта, да прыкладу, тыя грамадзяне, якія не выплочваюць сродкі на ўтрыманне сваіх дзяцей у дзяржаўных дзіцячых установах, а таксама тыя, на каго пададзены пазоў у суд аб спагнанні сродкаў.

"Як толькі даўжнік выплачвае тую суму, якую ён павінен, суддзя ў той жа дзень адмяняе сваё рашэнне аб часовым абмежаванні на выезд за мяжу", — заявіў Галаванаў.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика