У Рагачове з’явiцца вулiца iмя Уладзiмiра Караткевiча

Источник материала:  
28.01.2010 11:04 — Новости Общества
У Рагачове з’явiцца вулiца iмя Уладзiмiра КараткевiчаУ Рагачове з’явiцца вулiца iмя Уладзiмiра Караткевiча. Рашэнне аб перайменаваннi вулiцы Чкалава падрыхтавана райвыканкамам з улiкам прапаноў жыхароў райцэнтра.

У бiяграфii класiка беларускай лiтаратуры, аўтара шырока вядомых не толькi ў Беларусi твораў – “Хрыстос прызямлiўся ў Гароднi”, “Ладдзя роспачы”, “Чорны замак Альшанскi”, “Дзiкае паляванне караля Стаха”, Рагачоўшчына займае немалое месца. Сам пiсьменнiк прызнаваў: “Я ўраджэнец той часткi Беларусi, якая ляжыць на Дняпры. Продкi мае таксама адсюль”. У вёсцы Збароў, што паблiзу Рагачова, настаўнiчала яго мацi Надзея Васiльеўна, у Рагачове жыла сям’я яго дзядзькi (па мацярынскай лiнii) Iвана Грынкевiча. У яго доме, а таксама ў мястэчку Азярышча лiтаратар ствараў шэраг твораў. Шмат добрых згадак пра гэтыя мясцiны ў нарысе “Зямлi пад белымi крыламi”, у аснове твораў ”Сiвая легенда”, “Зямля дзядоў”, “Каласы пад сярпом тваiм” таксама ляжаць падзеi, што адбывалiся ў гэтай мясцовасцi.

Як праiнфармавала карэспандэнта газеты “Рэспубліка” намеснiк старшынi Рагачоўскага райвыканкама Рыма Ястрэмская, перайменаванне вулiцы прымеркавана да 80-годдзя з дня нараджэння класiка лiтаратуры. Разам з гэтым тут плануецца шэраг культурна-масавых мерапрыемстваў, прысвечаных памяцi Уладзiмiра Караткевiча. У iх лiку – пастаноўка Рагачоўскага народнага тэатра па матывах твораў пiсьменнiка, вечары-партрэты вядомага аўтара ў бiблiятэках i школах раёна.


←Игорь Сукач: Неправильно говорить, что вопросы безопасности только сейчас стали беспокоить общественность

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика