Рознiчныя цэны на гарэлку i тытунёвыя выбары ў Беларусi захаваны на ранейшым узроўнi
12.01.2010
—
Новости Общества
Мiнiстэрства эканомiкi Беларусi захавала рознiчныя цэны на гарэлку i тытунёвыя вырабы на ўзроўнi дзеючых рознiчных цэнаў для рэалiзацыi насельнiцтву, якiя ўключаюць падатак з продажаў. Гэта прадугледжана пастановамi Мiнэканомiкi № 202 i № 205, паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе мiнiстэрства.
Гэтыя пастановы прыняты ў сувязi са змяненнем падатковага заканадаўства i адменай падатку з продажаў тавараў у рознiчным гандлi i прадугледжваюць унясенне адпаведных змяненняў у рэдакцыю прэйскурантаў рознiчных цэнаў на гарэлку i рознiчных цэнаў на тытунёвыя вырабы.