ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ
Прэзiдэнцкая гонка ва Украiне выйшла на фiнiшную прамую: да выбараў кiраўнiка дзяржавы застаецца менш за тыдзень, агiткампанii набiраюць усе большыя абароты, а кандыдаты спрабуюць займець галасы грамадзян, якiя яшчэ не вызначылiся ў сваiх палiтычных перавагах.
На галоўную пасаду краiны прэтэндуюць 18 чалавек, але асноўная барацьба, як i прадказвалi аналiтыкi, разгарнулася памiж прэм'ерам Юлiяй Цiмашэнкай i лiдарам Партыi рэгiёнаў Украiны Вiктарам Януковiчам. Паводле звестак сацапытанняў, Цiмашэнка на сённяшнi дзень прайграе свайму апаненту каля 15%. Яна ўжо заявiла, што аспрэчыць вынiкi выбараў у выпадку фальсiфiкацый. "Калi будуць выяўленыя фальсiфiкацыi, мы будзем у судзе", — сказала старшыня ўрада. Паводле яе iнфармацыi, 7 з 15 членаў ЦВК прадстаўляюць iнтэрасы Януковiча.
Замежная прэса актыўна абмяркоўвае прэзiдэнцкiя выбары ва Украiне i сыходзiцца ў меркаваннi, што расiйскiя крокi па дыскрэдытацыi "памяранцавай рэвалюцыi" сталiся вельмi эфектыўнымi, асаблiва ў спалучэннi з прагнасцю i недальнабачнасцю ўкраiнскiх палiтыкаў, у вынiку чаго цяпер у прэзiдэнцкай гонцы лiдзiруе Януковiч.
Кошт на расiйскi газ для Малдовы павысiўся на 17 працэнтаўКошт расiйскага газу для Малдовы ў першым квартале 2010 года быў павышаны "Газпромам" да 233 долараў за тысячу кубаметраў. Аб гэтым паведамляе Reuters са спасылкай на заяву дзяржсаветнiка малдаўскага прэм'ер-мiнiстра Ігара Вальнiцкага. Паводле ўмоў расiйска-малдаўскага пратакола аб супрацоўнiцтве, да 2011 года кошт на газ для Малдовы павiнен павялiчыцца да ўзроўню еўрапейскага.
Для параўнання, кошт расiйскага газу для Украiны ў першым квартале 2010 года, па прагнозе ўкраiнскай дзяржкампанii "Нафтагаз", вырасце прыкладна да 305 долараў за тысячу кубаметраў.
Кiтай стаў самым буйным экспарцёрам у свецеПаводле звестак Галоўнага мытнага ўпраўлення Кiтая, са снежня мiнулага года КНР павялiчыла аб'ём вывозных тавараў на 17,7%. Такiм чынам, за мiнулы месяц кiтайскi экспарт склаў 130,7 млрд, а за ўвесь 2009 год — 1,2 трлн долараў.
Да сённяшняга дня найбуйнейшым экспарцёрам свету лiчылася Германiя. За мiнулы год гэтая краiна вывезла тавараў на суму ў 1,17 трлн долараў (816 млрд еўра). У 2008 годзе КНР абышла Германiю i па ВУП, стаўшы трэцяй найбуйнейшай эканомiкай свету пасля ЗША i Японii.
Эксперт-эканамiст Галоўнага мытнага ўпраўлення КНР Хуан Гуохуа заявiў па дзяржаўным кiтайскiм тэлеканале CCTV, што "кiтайскi экспарт цалкам аднавiўся з пачатку рэцэсii". Акрамя гэтага, кiтайскае дзяржаўнае агенцтва Сiньхуа паведамiла, што летась КНР стала сусветным лiдарам па продажы легкавых аўтамабiляў, апярэдзiўшы ЗША.
Бельгiйскi мiнiстр выступiў у парламенце п'янымМiнiстр пенсiйнага забеспячэння Бельгii Мiшэль Дэрдэн выступiў на пасяджэннi сената ў стане алкагольнага ап'янення. Прыбыўшы 7 студзеня да парламентарыяў з дакладам аб рэформе пенсiйнай сiстэмы, ён няцвёрдай хадой прайшоў да трыбуны. Вiдовiшча было выдатнае: нечаканыя рэплiкi, жывая мiмiка, бурная жэстыкуляцыя — не ўсякi мясцовы комiк можа так завесцi публiку, паведамляе "КП".
Праўда, апазiцыя гумару не ацанiла i запатрабавала адстаўкi мiнiстра. Тым больш што тры гады таму Дэрдэн ужо паспеў уславiцца сваiм iнтэрв'ю, дадзеным на добрым падпiтку. Аднак адстаўка мiнiстру наўрад цi пагражае з-за яго папулярнасцi. "Бо караля ўсiх бельгiйцаў Альберта II дагэтуль у карыкатурах з бутэлькай у абдымку малююць (захапляўся ён гэтай справай у бытнасць прынцам), але гэта не перашкаджае манарху карыстацца любоўю i павагай сваiх падданых", — пiша газета.