Жажэлкаўскiя калядоўшчыкi

Источник материала:  

Жажэлкаўскiя калядоўшчыкiВёска Жажэлка, як i належыць у калядны час, замецена снегам. Ледзь-ледзь пачынаюць брацца прыцемкi, у гэты час, напэўна, загараецца першая зорка, i з вясковага клуба выходзяць вясёлыя людзi ў адмысловым убраннi. У iх лёгка пазнаюцца каляднiкi — вестуны добрай навiны пра Божае нараджэнне.

Звязданоша, каза, конь, мядзведзь, гусар з маладзiцаю i пеўчыя з вясёлаю гаманою iдуць па шырокай вясковай вулiцы з дому ў дом, з кватэры ў кватэру. У некаторых жажэлкаўскiх дамах незвычайных гасцей сапраўды чакалi i загадзя да iх рыхтавалiся. Бо нездарма кажуць, што з каляднiкамi ў дом прыходзяць дабрабыт i здароўе. Добрых два дзясяткi гадоў калядныя святы ў Жажэлцы па-сапраўднаму ўпрыгожаны з'яўленнем на вулiцах гэтага рознакаляровага i спеўнага гурта.

Якраз сёлета Дому Культуры ў Жажэлцы спаўняецца 20 гадоў. Столькi кiруе iм Нiна Казлоўская, якую не проста прызначылi на гэтую пасаду, а абралi на конкурсе кандыдатур. Дагэтуль Нiна Чаславаўна Казлоўская — колiшняя жыхарка Валожынскага раёна, працавала шафёрам грузавога аўтамабiля. Удзельнiкi мастацкай самадзейнасцi вясковага клуба кажуць, што iх згуртавала Казлоўская — сапраўдная душа калектыву. І дзякуючы ёй на кожныя Каляды ў вёсцы ладзiцца гэты маскарадны карнавал. Удзельнiкi карнавальнага гурта — школьнiкi, жывёлаводы, настаўнiкi. I таксама Нiна Казлоўская — на гэты раз у ролi дзеда-продка.

Анатоль Кляшчук. Фота аўтара.

←Огни большого города

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика