Франак Вячорка зноў у шпіталі
29.12.2009
—
Новости Общества
Франка Вячорку паклалі ў мазырскі шпіталь з дыягназам “кароста”. Ён і яшчэ пяцёра салдат пасьля выпіскі з інфэкцыйнага аддзяленьня мазырскага шпіталя, дзе яны знаходзіліся з-за захворваньня на грып, скардзіліся на болькі на скуры.
Фэльчарка шпіталя і камандаваньне дакаралі хлопцаў, што тыя папросту хочуць зноў трапіць у шпіталь. Яны казалі, што гэта ўсяго толькі рэакцыя на антыбіётыкі, якія ім давалі ў шпіталі. Але сёньня лябараторна пацьвердзілася, што салдаты хворыя на каросту.Такім чынам, за месяц камандаваньне дапусьціла ўжо другую эпідэмію ў мазырскай вайсковай частцы.
Раней некалькім салдатам, якія захварэлі на грып, казалі, што яны папросту прастудзіліся і арганізм сам справіцца з хваробай. Празь некалькі дзён у шпіталь трапіў амаль увесь асабовы склад часткі.