Прэм’ер Літвы: Віленскі край — самы адсталы ў краіне
29.12.2009 13:22
—
Новости Общества
Прэм’ер‑міністр Літвы Андрюс Кубілюс заклапочаны тым, што Віленскі край, у якім жыве шмат палякаў і беларусаў, лічыцца самым адсталым ў краіне.
Як паведамляе «БалтИнфо», Кубілюс адзначыў, што прагрэс заўсёды і паўсюль гарантуецца адкрытасцю і канкурэнцыяй.
Ён дадаў, што літоўцы, якія жывуць там, дзе большасць складаюць палякі і беларусы, не павінны сябе адчуваць меншасцю, правы якой ніхто не абараняе.