Абліў бюст Леніну з асаблівым цынізмам

Источник материала:  
29.12.2009 13:21 — Новости Общества

У Наваградку 29 снежня праходзіць суд над 25‑гадовым актывістам БХД, індывідуальным прадпрымальнікам Юрыем Казаком, якому ў віну ставяцца «наўмысныя, парушаючыя грамадскі парадак і вызначаныя асаблівым цынізмам дзеянні» (ч.1 арт. 339 КК РБ), што прадугледжвае пакаранне ў выглядзе 3 гадоў хіміі, або штрафу.

Маладога чалавека абвінавачваюць у тым, што ён у ноч на 7 лістапада (03:25) абліў зялёнай фарбай бюст Леніну.

Бюст быў усталяваны ў Наваградку ў 1998 г. узамен помніка г.зв. правадыру сусветнага пралетарыята, які (помнік) разваліўся пры рэканструкцыі плошчы.

З раніцы былі дапытаныя сведкі, пераважна ўсе міліцыянеры. Затрымлівалі Юрыя Казака міліцыянеры ў цывільным, якія дзяжурылі з прычыны пачашчэння выпадкаў крадзяжоў аўтамагнітол.

Сам Юры Казак заявіў, што не ставіў за мэту знішчэнне бюста, бо ў такім бы выпадку «узяў бы нешта больш цяжкое».

Свой учынак малады чалавек кваліфікаваў, як пратэст з рэлігійных перакананняў супраць ідапаклонства і ўзвядзення помнікаў чалавеку, які запачаткаваў палітычныя рэпрэсіі ў краіне.

На судзе (адвакат — Павел Сапелка, суддзя — Валеры Цынкевіч) прысутнічае больш за 30 чалавек, пераважна, усе прыехалі з Мінска.

Гэта тры сустаршыні БХД — Павел Севярынец, Аляксей Шэін, Віталь Рымашэўскі, лідэр «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч, грамадскі актывіст Вячаслаў Сіўчык.

З боку гісторыкаў, заяўленых абаронай, у працэсе бярэ ўдзел выкладчык ЕГУ Юры Бачышча, які даводзіць пра антычалавечую сутнасць палітыка Леніна.

Прысутнічае на суддзе цяжарная жонка Юрыя Казака.

Зараз на працэсе абвешчаны перапынак да 15‑ці гадзін.

←Белорусские хирурги в 2009 году выполнили 11 трансплантаций сердца и 100 пересадок почек

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика