Прэс‑канферэнцыя Лукашэнкі пройдзе ў Нацыянальнай бібліятэцы
29.12.2009 13:27
—
Новости Общества
30 снежня адбудзецца прэс‑канферэнцыя прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі беларускім сродкам масавай інфармацыі.
Для ўдзелу ў мерапрыемстве запрошаны прадстаўнікі як дзяржаўных, так і недзяржаўных СМІ.
Паводле звестак БелаПАН, прэс‑канферэнцыя пройдзе ў Мінску ў будынку Нацыянальнай бібліятэкі. Пачатак мерапрыемства запланаваны на 12.00.
Упершыню ў межах прэс‑канферэнцыі кіраўніка дзяржавы пройдуць прамыя ўключэнні з рэгіянальных студый, і рэгіянальныя журналісты атрымаюць магчымасць задаць пытанні прэзідэнту.