Кіраўнік Нацбанка: У 2010 годзе будзе забяспечана стабільнасць курсу нацыянальнай валюты

Источник материала:  
29.12.2009 13:28 — Новости Общества

У 2010 годзе будзе забяспечана стабільнасць курсу нацыянальнай валюты, заявіў 29 снежня на пасяджэнні прэзідыума Савета міністраў кіраўнік Нацыянальнага банка Пётр Пракаповіч.

Ён нагадаў, што ўказам прэзідэнта ваганні курсу беларускага рубля да кошыка валют зацверджаны на 2010 год у межах калідора плюс‑мінус 10%. Аднак, паводле слоў Пракаповіча, «гэта крайні паказчык. У рэальным жыцці мы не павінны выйсці на гэтыя параметры». Па дынаміцы курсу «мы павінны працаваць як сёння», дадаў кіраўнік Нацбанка.

Пракаповіч падкрэсліў, што ў снежні курс рубля да кошыка валют практычна не мяняўся. Стабільнасць курсу рубля, якая чакаецца ў наступным годзе, абумоўлена эканамічнымі перадумовамі.

У прыватнасці, Пракаповіч адзначыў, што ў другой палове года выручка ад экспарту павялічылася да ўзроўню першага паўгоддзя амаль у 1,5 разу. «Гэта добры зачын для падтрымання стабільнага курсу нацыянальнай валюты», — падкрэсліў кіраўнік Нацбанка.

Другім фактарам з’яўляецца рост золатавалютных рэзерваў. «Калі на пачатак года ў нас было золатавалютных рэзерваў 3 млрд. 65 млн. даляраў, то сёння іх аб’ём вырас у 1,8 разу — да 5 млрд. 440 млн. даляраў», — канстатаваў Пракаповіч.

Такім чынам, «стабільнасць нацыянальнай валюты будзе забяспечана», падкрэсліў кіраўнік Нацбанка. Акрамя таго, «створана аснова для стабільнай працы эканомікі ў наступным годзе», дадаў ён.

←Прэс‑канферэнцыя Лукашэнкі пройдзе ў Нацыянальнай бібліятэцы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика