Усмешка з пазамінулага стагоддзя
24.12.2009
—
Новости Общества
З дапамогай першай фотатэхнікі граф Бенедыкт Тышкевіч адлюстроўваў жыццё сучаснікаў
З нагоды 170-годдзя вынаходнiцтва фатаграфiі па Беларусі падарожнічае выстава з фонду французскага музея Нiсефора Ньепса. Амаль сто выстаўленых работ узнаўляюць фотаздымкi, якiя ўваходзiлi ў альбом, складзены графам Бенедыктам Тышкевiчам, заможным арыстакратам з Валожыншчыны. У 1893 годзе граф абсталяваў у сваiм загарадным паляўнiчым домiку ў Вялаве, што ў Налібоцкай пушчы, фоталабараторыю i здымачны павiльён. Там з дапамогай самай першай фотатэхнiкi ён спрабаваў злавiць у аб’ектыў iмгненні жыцця i захаваць іх на светаадчувальных негатывах. На жаль, падчас Другой сусветнай вайны сядзiба была разбурана, i фотаархiвы бясследна згінулі. На доўгi час iмя графа Бенедыкта Тышкевiча, аднаго з першых фатографаў у свеце, было забыта, а ўсе работы лiчылiся беззваротна згубленымi. Але здарыўся амаль цуд: у 1993 годзе нейкi парыжскi антыквар прапанаваў музею Нiсефора Ньепса набыць фатаграфii канца XIX стагоддзя.
Прадстаўленыя работы выкананы ў той самай тэхнiцы, што i здымкi Тышкевiча. Цалкам паўтараюць яны арыгiналы i па памеры, i па чарговасцi. Таму, пераходзячы ад работы да работы, у думках можна быццам гартаць старонкi старога альбома з блакiтна-шэрых аркушаў, памерамi 50 на 40 сантыметраў.
Часцей за ўсё ў кадры графа былi простыя людзi – сяляне, што працавалi ў маёнтку. Iх штодзённыя справы паказаны на фотаздымках з вялiкiм эстэтычным густам. Па словах намеснiка дырэктара музея Нiсефора Ньепса спадарынi Крыстэль Рашэт, работы сведчаць пра іх аўтара як пра чалавека высокакультурнага, якi цiкавiўся мастацтвам, у тым лiку iтальянскiм жывапiсам таго часу, для якога якраз быў характэрны зварот да тэмы сялянскага побыту. Бенедыкт Тышкевiч, натхнёны работамi iтальянскiх майстроў, прадстаўляў свой варыянт пастараляў, выкарыстоўваючы, кажучы сённяшняй мовай, новыя тэхналогii.
Фотаздымкi, якія ўпершыню дэманструюцца ў нашай краіне дзякуючы Пасольству Францыі ў Беларусі, уражваюць высокай тэхнiкай выканання i натуральнасцю, жыццёвасцю сюжэтаў. Зразумелы ўсiм грыбнiкам і сёння азарт «Жанчыны з грыбамi»... Шчырая ўсмешка ранiшняму сонцу, што саграе «Iнтэр’ер Грызэты»... Грацыёзнасць паненкi ў лёгкай сукенцы, што гушкаецца на арэлях у «Чырвоным двары»... Прыцягваюць вочы людзей. Гэтыя позiркi напоўнены радасцю цi смуткам, марамi цi ўспамiнамi, штодзённымi клопатамi цi летуценнымi забавамi. І няма на фатаграфiях вачэй пустых.
Адна з самых цiкавых работ — гэта партрэт дачкi графа Лiзаветы Марыi Тышкевiч. Тварык дзяўчынкi быццам асвечаны рамантычнымi вобразамi дзiцячага свету, народжанымi добрымi чароўнымi казкамi. Цiхая летуценная ўсмешка крайкамi вуснаў так i падштурхоўвае ўзгадаць загадкавую Мону Лiзу. Але фатаграфiя, на мой погляд, утрымлiвае нашмат больш цеплынi, чым славутае палатно Леанарда да Вiнчы, i нават яе копiя перадае наiўную непасрэднасць i вылучае спакой замiлавання.
Ніна Шпакоўская