Пушыны — гэта густы снег

Источник материала:  
Дасведчаны чалавек умее да месца ўжыць трапнае, дакладнае слова. Аднак з вялікай колькасці моўных сродкаў мы не заўсёды правільна выбіраем патрэбныя. Асабліва складана з аднакаранёвымі словамі.
Навадненне і паводка. Абодва гэтыя назоўнікі існуюць у беларускай мове. Але не кожны ведае, у якіх кантэкстах іх выкарыстоўваюць. Ёсць, праўда, меркаванне, што назоўнік навадненне не беларускі.
Між тым, паводле сучаснага Руска-беларускага слоўніка, калі гаворка ідзе пра пад’ём узроўню вады ў моры або акіяне, то дарэчна будзе ўжыць менавіта слова навадненне. Калі ж маецца на ўвазе пад’ём узроўню вады ў рацэ, вадаёмах у выніку раставання снегу, лёду, то неабходна ўжываць назоўнік паводка.
Бывае цяжка вызначыцца з варыянтам перакладу слова, бо ў даведніках іх некалькі. Тут многае залежыць ад густу чалавека, яго дасведчанасці, ачування ім мовы.
Адзін з цяжкіх для перакладу — рускі назоўнік хлопья. Ён мнагазначны, і ў кожным са значэнняў мае асобны беларускі адпаведнік. Так, калі маецца на ўвазе харчовы прадукт, то трэба казаць аўсяныя шматкі або кукурузныя шматкі. Рускім словам хлопья называюць таксама і густы снег. Для гэтага значэння ў нашай мове ёсць адпаведнік пушЫны, які сустракаецца ў творах Якуба Коласа і ўведзены ў новы Руска-беларускі слоўнік.

Вераніка Бандаровіч


←В кризисный год деньги «просто перераспределяются»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика