Саджайце ядловец
Не ведаю, наколькi туя прыгажэйшая за ядловец, але апошнi, ва ўсякiм разе, не крадуць.
Вось i ў жыхара Брэста былi ўкрадзены з прысядзiбнага ўчастка 24 туi. Злодзеем аказаўся 35-гадовы бомж.
Мацi адкажа
У вучня адной Кобрынскай сярэдняй школы канфiскавалi 100 пiратэхнiчных вырабаў. Дзевяцiкласнiк прадаваў iх вучням. А за сына адкажа мацi, на якую склалi адмiнiстрацыйны пратакол.
Сымон Свiстуновiч.
Дзяцей выратаваў пажарны апавяшчальнiкМенавiта гэта прыстасаванне спрацавала ў доме жыхароў вёскi Ялач Драгiчынскага раёна, калi там адбылося ўзгаранне. У хаце знаходзiлiся толькi малалетнiя дзецi: шасцiгадовая дзяўчынка i яе брат чатырох гадоў. Калi апавяшчальнiк запiшчаў, дзецi выбеглi на вулiцу. А вось жыллё моцна пацярпела. Згарэў дах i ўнутранае начынне дома. Агонь патушылi чатыры аўтацыстэрны МНС. Прычыны пажару высвятляюцца.
Яна СВЕТАВА.