Новыя прыгоды Бурацiна, або Тату Карла выклiкалi?
Тэлеканал РТР ужо ў трэцi раз iдзе па торным шляху пераздымання старых добрых казак на новы лад — мюзiкла з сучаснымi поп-зоркамi, якiя ўяўляюць сябе таксама акцёрамi. І ў трэцi раз для гэтай мэты быў запрошаны вядомы клiпмейкер Аляксандр Iгудзiн, якi ўжо рабiў сучасных "Залатую рыбку" i "Каралеўства крывых люстэркаў". На гэты раз матэрыялам для рэмейку стала казка Аляксея Талстога "Залаты ключык", новая версiя якой здымаецца ў Санкт-Пецярбургу, а героямi — не толькi эстрадныя выканаўцы, але i мноства прадстаўнiкоў парадыйнага цэха.
Нягледзячы на казачную форму, падзеi мюзiкла "Залаты ключык" адбываюцца ў сучасным
свеце шоу-бiзнэсу. Тут хiтры прадзюсар Карабас-Барабас (Мiкалай Фаменка) падманам
падпiсаў кантракт з артыстамi, якiя ў вынiку сталi лялькамi. Каб вярнуць iм чалавечае
аблiчча, Бурацiна (на яго ролю абраны парадыст Юрый Гальцаў) павiнен адкрыць залатым
ключыкам патаемныя дзверцы i знайсцi кантракт. Зразумела, герою ў гэтым высакародным
пачынаннi перашкаджаюць знаёмыя кожнаму з дзяцiнства адмоўныя персанажы — памагаты
Карабаса Дурэмар (Яфiм Шыфрын), i канкурэнты прадзюсара, якiя хочуць пераманiць
яго артыстаў да сябе — неразлучная парачка лiса Алiса i кот Базiлiа (Алена Варабей
i Юрый Стаянаў). Супрацьстаiць зладзеям цэлы полк станоўчых герояў — тата Карла
(ролю катрыншчыка прымераў Мiхаiл Баярскi), сталяр Джузепе (Сасо Паўлiяшвiлi),
дзяўчынка з блакiтнымi валасамi Мальвiна (Ксенiя Сабчак), закаханы ў яе П'еро
(Мiкалай Баскаў) i гламурны Артэмон (Фiлiп Кiркораў).
Зрэшты, сюжэт не паўтарае класiчны адзiн у адзiн. Па шчырасцi, ад сюжэта ўвогуле мала што засталося. Так, харчэўня "Тры келбы" ў мюзiкле ператварылася ў сучасны начны клуб, гаспадара якога даручылi граць П'еру Нарцысу. Ёсць i зусiм новы персанаж, лялька Маша — гэту ролю прыдумалi адмыслова для спявачкi Ганны Семяновiч, якая ў вынiку заваюе сэрца Бурацiна. А для таго, каб сыграць чарапаху Тарцiлу (хiба можна перайграць у гэтым вобразе Рыну Зялёную?), спатрэбiлася адразу дзве "актрысы" — "Новыя рускiя бабкi". Ну, а для забеспячэння музычнай часткi ў казку дабавiлi ў меру "заезджых гастралёраў" — Валерыю, Дзiму Бiлана, Барыса Маiсеева... На ўсю гэту армiю артыстаў мадэльер Алiна Герман прыдумала больш як 100 яркiх убораў, а ў павiльёнах студыi RWS пабудавалi цэлы iтальянскi горад.
Нягледзячы на пэўны скепсiс публiкi ад заяўленых удзельнiкаў казкi, рэжысёр Аляксандр Iгудзiн поўны аптымiзму i абяцае, што "казка будзе добрай, вясёлай i шмат у чым рэалiстычнай, здольнай узняць настрой ва ўсiх гледачоў!". Застаецца толькi спадзявацца, што так яно i будзе, а то гледачам захочацца, узгадваючы таго, любiмага Карабаса-Барабаса — Уладзiмiра Этуша, "як даць балюча" аўтарам навадзелу...