POSTfactum
Ва Ульянаўскай вобласцi, у сяле Малая Хамуцер, здаравенны кабан жорстка расправiўся са зламыснiкам, якi з мэтай нажывы залез у двор мясцовай пенсiянеркi, перадае ІТАР-ТАСС.
Надзвычайнае здарэнне ў Барышскiм раёне Ульянаўскай вобласцi дадало непрыемных i злавесных асацыяцый да слова "свiны". Як аказалася, у апошнi час людзi гiнуць не толькi ад вiруса свiнога грыпу A/H1N1, але таксама i ад капытоў самых сапраўдных свiней. Усё адбылося ў нядзелю, калi раней асуджаны за крадзяжы 38-гадовы беспрацоўны жыхар сяла пракраўся ў двор да 72-гадовай суседкi. Для гэтага ён выламаў некалькi дошак ад сценкi адрыны пенсiянеркi. Аднак тым часам у двары бабулi ў пласце гною адпачываў трохгадовы кабан. Ён, вiдаць, пачуў, што ад нечаканага госця моцна пахне алкаголем.
Гэта вепруку настолькi не спадабалася, што ён вылез з кучы гною i накiнуўся на мужчыну. Такога зламыснiк вiдавочна не чакаў i не паспеў пазбегнуць сутычкi, нават кiнуўшыся наўцёкi. Кабан прапароў рэцыдывiсту нагу сваiмi iкламi, а калi той упаў, пачаў таптаць няпрошанага вiзiцёра капытамi. На крыкi рэцыдывiста выскачыла гаспадыня хаты, якая змагла прагнаць жывёлу вагой больш за два цэнтнеры ў хлеў, пасля чаго выклiкала мiлiцыю. Аднак ад нанесеных раз'юшанай жывёлiнай шматлiкiх пераломаў мужчына сканаў да прыбыцця следча-аператыўнай групы.
Муж у iдэальнай пары павiнен быць старэйшым, а жонка — разумнейшайШанцы стварыць дужую сям'ю павялiчваюцца ў пар, у якiх муж старэйшы, а жонка разумнейшая, заявiла група экспертаў са Швейцарыi i Вялiкабрытанii.
Вучоныя даследавалi каля 1100 швейцарскiх пар, якiя знаходзяцца ў афiцыйным цi грамадзянскiм шлюбе больш за пяць гадоў, i ацанiлi iх па некалькiх крытэрыях, у тым лiку па ўзросце, узроўню адукацыi, сацыяльным паходжаннi. Высветлiлася, што на моцныя i працяглыя адносiны могуць разлiчваць, хутчэй, тыя пары, у якiх у абодвух партнёраў у мiнулым не было разводаў, мужчына старэйшы за жонку на пяць i больш гадоў, а жанчына мае больш высокi ўзровень адукацыi.
Калi жанчына на пяць i больш гадоў маладзейшая за свайго партнёра, то ў такой пары ў шэсць разоў больш шанцаў застацца разам, чым у пары аднагодкаў, або калi жанчына старэйшая за мужа. Калi абодва партнёры добра адукаваныя, то iх шанцы захаваць сям'ю ў два разы вышэйшыя за сярэднiя паказчыкi, а калi жанчына больш часу праводзiла за падручнiкамi, чым мужчына, то шанцы такой пары на працяглыя адносiны ўзрастаюць ажно ў восем разоў.
У даследаваннi гаворыцца, што жанчыны i мужчыны выбiраюць сабе пары, грунтуючыся "на каханнi, фiзiчнай прывабнасцi, падабенстве густаў i меркаванняў, а таксама агульных каштоўнасцяў", аднак эксперты ўпэўненыя, што калi ўлiчваць пры гэтым i такiя "аб'ектыўныя фактары", як узрост, адукацыя i паходжанне, то "гэта можа дапамагчы зменшыць рызыку разводу ў будучынi". Навукоўцы прыводзяць прыклад спявачкi Беёнсе i яе мужа музыканта Джэй-Зi, у якiх, паводле iх меркавання, ёсць усе шанцы пражыць доўгае i шчаслiвае жыццё разам, таму што муж старэйшы за жонку на 11 гадоў, а яна больш адукаваная. У той жа час у галiвудскай пары Майкла Дугласа i Кэтрын Зэта-Джонс, па iх падлiках, шанцаў значна менш, бо для Дугласа гэта ўжо не першы шлюб.
Суд забаранiў шлюбнай пары палохаць суседзяў крыкамi падчас сэксуКэралайн Картрайт, 48-гадовая жыхарка горада Сандэрленд (Вялiкабрытанiя), днямi прайграла справу ў апеляцыйным судзе, дзе абскардзiла выдадзенае яшчэ ў лiстападзе 2007 года прадпiсанне суда за злоснае парушэнне грамадскага парадку. Суседзi вiнавацяць яе i яе мужа Стыва Картрайта ў тым, што тыя вось ужо чатыры гады не даюць iм спаць, бо моцна крычаць падчас заняткаў сэксам, паведамляе мясцовая газета Sunderland Echo.
Суседка шумнай пары Рэйчэл О'Конар, якая падала на iх у суд, сцвярджае, што не раз прасыпала працу, таму што доўга не магла заснуць уначы з-за шуму, якi разадваўся з апартаментаў за сценкай, перадае BBC. "Яны выдаюць такiя гукi, што я нiколi такога не чула", — заявiла суддзям мiсiс О'Конар.
Адгукнуўшыся на скаргу жанчыны, палiцыя ўсталявала ў яе ў кватэры гукавы датчык, якi ўлавiў паказчыкi гуку ў сярэднiм 30-40 дб, а часам i 47 дб.
У судзе Кэралайн Картрайт сказала, што не можа кантраляваць свае гукi падчас сэксу. "Пасля таго як я атрымала папярэджанне, я спрабавала трымаць сябе ў руках. Я нават падушку сабе на твар клала, каб паменшыць шум. I наогул я не разумею, чаму людзi мяне просяць быць цiшэйшай. Для мяне гэта норма", — абуралася яна.
Суддзям прыйшлося праслухаць 10-хвiлiнныя аўдыёролiкi, каб аб'ектыўна ацанiць ступень шуму, якi выдаецца парай падчас палавога акту. У вынiку суд не пагадзiўся з доказамi мужа i жонкi i прызнаў, што ўзровень шуму, пры якiм стогны i крыкi Картрайтаў на працягу ўсёй ночы чуюць прахожыя нават на вулiцы, зусiм недапушчальны.
Крык — лепшыя лекi ад стрэсуСучасны чалавек штодня сутыкаецца з мноствам сiтуацый, якiя можна назваць стрэсавымi: прачынаецца ад надакучлiвага трашчання будзiльнiка, спазняецца на працу, стоячы ў заторы, спрачаецца з калегамi, сварыцца i мiрыцца са сваёй другой палавiнкай... Даследчыкi ўжо даўно даказалi, што пастаяннае знаходжанне ў стане стрэсу не можа не адбiвацца на здароўi чалавека негатыўна, цяпер жа медыкi ўсяго свету спрабуюць адшукаць сродак, якi б дапамог людзям спраўляцца з гэтай непрыемнасцю.
Брытанскiя вучоныя ў чарговы раз правялi глабальнае даследаванне, якое было заклiкана высветлiць прычыны з'яўлення стрэсу i найбольш эфектыўныя спосабы барацьбы з iм. У вынiку было вызначана, што чалавека можа надоўга вывесцi з сябе любая дробязь: чмяканне суседа за сталом, гучныя гутарка, шмыганне носам... Медыкi вызначылi, што для барацьбы са стрэсам нiчога новага вынаходзiць не трэба: адзiны па-сапраўднаму дзейсны метад вядомы даўно — гэта своечасовае выплёскванне негатыўных эмоцый. Паводле слоў даследчыкаў, пры ўзнiкненнi непрыемных сiтуацый чалавеку трэба проста адасобiцца i добранька... пакрычаць. Гэта дазволiць зняць узнiклае напружанне i вярнуць сабе эмацыйную раўнавагу. Калi ж магчымасцi выплюхнуць негатыў такiм чынам няма, можна паспрабаваць супакоiцца з дапамогай элементарнай дыхальнай гiмнастыкi.
Моцны чай умацоўвае жаночыя грудзiУ жанчын, якiя выпiваюць за дзень некалькi кубкаў чаю, больш трывалыя косцi, чым у тых, хто аддае перавагу iншым напоям, сведчаць вучоныя.
Асаблiва карысна паласканне рота зялёным чаем — дзякуючы высокаму ўтрыманню фларыду, ён абараняе эмаль зубоў ад разбурэння, кажуць яны. Амерыканскi даследчык Санташ Кацiяр мяркуе: 4-5 кубкаў зялёнага чаю ў дзень — нядрэнны сродак прафiлактыкi раку скуры, бо ўтрымлiвае ў сабе антыаксiданты, якiя абараняюць ад шкоднага ўльтрафiялету. Акрамя таго, сцвярджае Кацiяр, моцна настоены чай з лiмонным сокам i мёдам дапаможа павялiчыць бюст, бо стымулюе актыўнасць малочнай залозы, паведамляе агенцтва "Навiны медыцыны i здароўя".
Пачым трусы ад... iмпатэнцыi?Самарская мiлiцыя шукае дзёрзкiх аферыстаў, якiя ашукалi пенсiянера. Спакусiўшы пажылога мужчыну расказамi пра нiжнюю бялiзну, якая нiбыта выратоўвае ад iмпатэнцыi, злачынцы завалодалi ўсiмi яго зберажэннямi.
З заявай у праваахоўныя органы звярнуўся 72-гадовы жыхар Самары Рыгор Х. Ашуканцы ўмудрылiся ўсунуць старому аздараўляльную "сэкс-бялiзну" за 27,5 тысячы расiйскiх рублёў (амаль 1000 долараў ЗША), як паведамляе Life News. Паводле запэўненняў прайдзiсветаў, цуда-трусы павiнны былi пазбавiць уладальнiка ад палавога бяссiлля.
Унiкальныя "баксёры", якiя нiбы вылечваюць мужчынскiя хваробы, ашуканцы прынеслi пенсiянеру прама дадому. Аферысты пераканалi старога, што ў такой бялiзне можна развiтацца з усiмi мужчынскiмi захворваннямi. Абрадаваны стары сабраў усе свае грашовыя назапашваннi i аддаў iх прадаўцам "выратавальнага" сподняга.
"Мяне не было дома, калi гэта адбылося, iнакш я перашкодзiла б, — расказвае жонка ашуканага пенсiянера Тамара. — Ведаеце, што нам прадалi? Звычайныя баваўняныя трусы ў форме шортаў з ваўнянымi ўстаўкамi для ўцяплення".
Жанчына проста не можа зразумець, якiм чынам ашуканцам удалося так абдурыць яе мужа. "I за гэта — 27 тысяч? Я дагэтуль у шоку, — бядуе Тамара Х. — Мы патрабуем знайсцi ашуканцаў, якiя так нахабна дураць старых".
Што для мужчын больш важна — добрыя адносiны цi сэкс?Гэтае пытанне задала сабе група даследчыкаў i паспрабавала знайсцi на яго адказ. Ён аказаўся такiм: "Добрыя адносiны"!
Перш чым прыйсцi да такой высновы, сацыёлагi апыталi амаль 28 тысяч мужчын ва ўзросце ад 20 да 75 гадоў у 6 краiнах свету. Усiм iм задавалiся пытаннi, якiя датычацца асабiстага жыцця, сэксу i адносiнаў у сям'i.
У вынiку высветлiлася, што добрае здароўе партнёраў з'яўляецца галоўным фактарам для гарманiчнага саюза практычна для ўсiх мужчын. 19 працэнтаў з iх лiчаць, што менавiта добрыя адносiны ў сям'i, павага i каханне іграюць ключавую ролю ў сямейным жыццi. I толькi 2 працэнты ўдзельнiкаў апытання сказалi, што аддаюць прыярытэт сэксуальным адносiнам.