АБЗАЦ
У Мiнску да Новага года будзе назапашана больш за 2 млн бутэлек шампанскага, паведамiлi ў Галоўным упраўленнi спажывецкага рынку Мiнгарвыканкама. Спажыўцам будзе прапанаваны пенiсты напой i айчыннай, i замежнай вытворчасцi.
Адразу тры iнспектары дарожна-патрульнай службы УДАІ ГУУС Мiнгарвыканкама трапiлi пад следства. Супрацоўнiкi Дзяржаўтаiнспекцыi (капiтан, старшы лейтэнант i старшы прапаршчык) прымалi грашовыя сродкi ад вадзiцеляў, аўтамабiлi якiх былi эвакуяваныя на спецыяльную ахоўную стаянку. Грошы павiнны былi паступаць на спецыяльны рахунак у банку. Аднак iнспектары ДПС прысвойвалi iх сабе. Агульная сума прысвоеных грашовых сродкаў пакуль невядомая, паведамляе БЕЛТА.
На аўтадарозе Столiн—Струга ў жыхара Брэста было канфiскавана каля 4 т мёду на суму, большую за Br70 млн. Мёд правозiў жыхар Брэста на аўтамашыне "Iвека" без патрэбных дакументаў на груз. Праводзiцца праверка.
У Беларусi за адны суткi, у сераду, здзейснена 4 забойствы, у тым лiку тры жанчыны зарэзалi сваiх мужоў. Усе тры забойствы ажыццявiлi жанчыны ад 40 да 55 гадоў, усе яны забiлi мужоў у спрэчцы, кухоннымi нажамi, адзначаюць праваахоўнiкi. Забойствы адбылiся ў Кобрынскiм, Дзятлаўскiм i Рагачоўскiм раёнах.
Супрацоўнiкi памежнай службы ў пункце пропуску Аляксандраўка пры афармленнi мiкрааўтобуса "Фальксваген", якi кiраваўся ва Украiну, выявiлi чалавека, што не падаваў прыкмет жыцця. Урачы, якiх выклiкалi памежнiкi, канстатавалi смерць 47-гадовага грамадзянiна Беларусi. Як высветлiлася, вадзiцель i пяцёра пасажыраў ехалi ў Крым на адпачынак, а па дарозе шырока адзначалi гэту падзею. Па прыбыццi ў пункт пропуску ўсе, акрамя вадзiцеля, былi моцна п'янымi i не заўважылi, што iх таварыш памёр па дарозе. Вадзiцель i пасажыры дастаўлены ў РАУС Нароўлi для разбору.
Павышаная i частая стомленасць можа быць выклiканая ў чалавека вiрусам. Да такой высновы прыйшоў навуковы калектыў з амерыканскага Iнстытута Уайтмара-Петэрсона. Навукоўцы вызначылi, што людзей, якiя пакутуюць ад хранiчнай стомленасцi, у крывi знаходзiцца вiрус, вядомы як ХMRV. Ён жывёльнага паходжання, але мае ўласцiваць жыць у чалавечым арганiзме. Як выявiлася, у 67 % тых, хто скардзiцца на пастаянную фiзiчную i псiхалагiчную стомленасць, у крывi ёсць гэты вiрус. Вызначана таксама, што гэты вiрус аслабляе i знясiльвае iмунную сiстэму чалавека. У вынiку стомленасць варта лiчыць хваробай i лячыць яе.
ПОЎНЫ АБЗАЦЗвычка хаваць грошы ў бюстгальтары выратавала жыццё 17-гадовай жыхарцы Бразiлii. Калi ў дзяўчыну стрэлiлi, куля трапiла ў манету i засела ў адзеннi. Дзяўчына пасварылася са сваiм бой-фрэндам i аб'явiла яму аб разрыве адносiнаў. Падлетак стрэлiў у сяброўку з пiсталета, аднак тая адрабiлася драпiнамi, паколькi ў яе ў станiку апынулiся дзве манеты ў 10 i 50 сентава. Дзяўчына трапiла ў бальнiцу. "Я ведаю, што хаваць грошы ў бюстгальтары — дрэнная звычка, таму што яны брудныя. Аднак на гэты раз яна выратавала мяне", — расказала бразiльянка.
Звычка хаваць грошы ў бюстгальтары выратавала жыццё 17-гадовай жыхарцы Бразiлii. Калi ў дзяўчыну стрэлiлi, куля трапiла ў манету i засела ў адзеннi. Дзяўчына пасварылася са сваiм бой-фрэндам i аб'явiла яму аб разрыве адносiнаў. Падлетак стрэлiў у сяброўку з пiсталета, аднак тая адрабiлася драпiнамi, паколькi ў яе ў станiку апынулiся дзве манеты ў 10 i 50 сентава. Дзяўчына трапiла ў бальнiцу. "Я ведаю, што хаваць грошы ў бюстгальтары — дрэнная звычка, таму што яны брудныя. Аднак на гэты раз яна выратавала мяне", — расказала бразiльянка.