Не піянер, і не герой

Источник материала:  
Не піянер, і не геройЯк паведамляе БелаПАН, беспрацоўны малады чалавек з прозвішчам Казей падазраецца ў забойстве сваёй 47‑гадовай маці, загадчыцы аддзела Музея Вялікай Айчыннай вайны.

Спрэчка адбылася на бытавой глебе ў іх кватэры на Сурганава 23 лістапада.

Затрыманы мінчанін распавёў, што «маці выказвала да яго прэтэнзіі ў сувязі з тым, што ён не дапамагае ёй па доме.
З яго слоў, 23 лістапада ён у адказ на прэтэнзіі маці, накінуў ёй на шыю вяроўку і пачаў душыць»,

удакладняе агенства «Інтэрфакс».

Непакоіцца пачалі бацькі жанчыны і калегі па працы. Падчас вобшуку кватэры 26 лістапада міліцыя знайшла на балконе ў бауле труп.

На наступны дзень падазраваны ў забойстве цёзка піянера‑героя быў затрыманы.
←Нефть дорожает на торгах во вторник из-за повышенного спроса в Китае

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика