Выпівохі пачалі сябраваць з галавой
01.12.2009
—
Новости Общества
З незаконнага абароту выведзена больш за 1 млн. літраў самагону і самагоннай брагі,
звыш 72 тыс. літраў спіртазмяшчальрнай вадкасці, прыкладна 30 тыс. літраў лікёра‑гарэлачных вырабаў і 88,5 тыс. літраў віна. У адносінах да асоб, якія займаюцца незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю ў сферы абароту алкагольнай і спіртазмяшчальнай прадукцыі, распачата 17 крымінальных спраў, выяўлена і знішчана восем падпольных цэхаў па вырабу фальсіфікаваных алкагольных напояў.
На калегіі было адзначана, што, на жаль, у многіх рэгіёнах краіны прадстаўнікі мясцовай улады да вырашэння праблем п'янства і алкагалізму падыходзяць фармальна. Большасць выканаўчых і распарадчых органаў не выкарыстоўваюць магчымасці саветаў грамадскіх пунктаў аховы парадку і добраахвотных дружын, функцыянаванне якіх прадугледжана законам «Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў», які набыў моц у лютым 2009 года.
Пад уздзеяннем спіртнога штогод учыняецца каля 34% злачынстваў, у тым ліку каля 80% забойстваў і цяжкіх цялесных пашкоджанняў.