Жизнь — не кабаре
Жизнь — не кабаре
А 29 ноября в Католическом костеле начинается Адвент — период подготовки к Рождеству. Продлится он до 24 декабря. Во время Адвента верующие радостно, в молитве и духовном средоточии ожидают прихода Спасителя. В это время не проводятся шумные развлечения, люди стараются избавляться от вредных привычек, короче, работают над собой. Еще они принимают на себя некие особые обязательства, связанные с личными ограничениями. Что это за ограничения — каждый решает сам или спрашивает совет у священника. Все делается для того, чтобы затем с особой глубиной и чувством принять радостную весть о Божием Рождестве.
Из Послания на Адвент архиепископа Тадеуша Кондрусевича
Сёння мы жывём лепш, нашы гарады прыгажэюць, развiваецца iнфраструктура, мы карыстаемся значна лепшымi машынамi i ездзiм па значна лепшых дарогах, чым гэта было 20 — 30 гадоў таму. Але цi мы больш шчаслiвыя, калi, напрыклад, да працы трэба ехаць не 20 хвiлiн, а цэлую гадзiну, калi вельмi моцна ўзрастаюць стрэсы i ўсё больш людзей павiнна лячыцца ад iх, калi свет «па вушы» заняты вырашэннем праблем фiнансавага крызiсу, а сучасны чалавек упадае ў глыбокую дэпрэсiю i г.д.? Да гэтага трэба дадаць часта далёкiя ад духа Евангелля адносiны памiж людзьмi, праяўленнi сацыяльнай несправядлiвасцi, укараненне, асаблiва сярод моладзi, розных псеўдарэлiгiйных рухаў, магii i чараў, а таксама ўсё большае развiццё тэрарызму, праяўленнi ксенафобii i неталерантнасцi, сужэнскую нявернасць, разбэшчанасць i дашлюбнае сексуальнае жыццё, iмкненне да абсалютнай свабоды чынiць усё, што хочацца, i г.д. Сёння перавага аддаецца каштоўнасцям паводле прынцыпу carpe diem — «ужывай жыццё», якi, са свайго боку, выключае пытаннi пра будучыню. Homo ludens — «чалавек, якi бавiцца» — бессэнсоўна трапляе ў вiр жыцця. Гоман сучаснага свету ўкараняецца ў яго нутро, напаўняючы яго ажно па берагi. Не даходзiць да яго рэха мiнулага часу, якi ён ацэньвае адным словам: перастарэлае! Жыццё трактуе як кабарэ... Гледзячы на сучасны свет i ягоныя праблемы, заўважаем, што чалавецтва перажывае не столькi фiнансавы крызiс, сколькi маральны, якi вядзе да краю бяздоння. У такой сiтуацыi мы пытаем у самiх сябе: што рабiць, хто нам можа дапамагчы, да каго ўцякаць?.. Трэба свой позiрк скiраваць на тое, што трывае заўсёды i нiколi не змяняецца, а менавiта на духоўныя каштоўнасцi.