Зарплата на наступны год: па 500 долараў у сярэднiм?
28.11.2009
—
Новости Общества
Па вынiках 2010 года сярэдняя зарплата ў Беларусi можа выйсцi на адзнаку ў 500 долараў. Пра гэта падчас Нацыянальнага савета па працоўных i сацыяльных пытаннях паведамiў першы вiцэ-прэм'ер урада Уладзiмiр Сямашка.
Як адзначыў першы вiцэ-прэм'ер, сусветныя прагнозы сведчаць, што наступны год можа аказацца не менш складаным, чым год бягучы. Тым не менш, мяркуюць ва ўрадзе, айчынная эканомiка павiнна спрацаваць па максiмуму i забяспечыць рост ВУП на ўзроўнi 109—111 працэнтаў. Паводле слоў Уладзiмiра Сямашкi, такi тэмп дазволiць выканаць ранейшыя сацыяльныя абавязацельствы — i ў тым лiку па росце зарплаты.
Сяргей ГРЫБ.