Кацора адыходзіць ад палітыкі
24.11.2009 23:07
—
Новости Общества
Вядомы гомельскі актывіст апазіцыі Уладзімер Кацора абвясьціў, што не зьбіраецца больш удзельнічаць у палітычных кампаніях, узначальваць нейкія партыйныя ці грамадзкія структуры:
«Я насамрэч прыняў рашэньне, што адыходжу ад актыўнай палітычнай дзейнасьці. Я ня буду вылучацца кандыдатам у дэпутаты на бліжэйшых ці на наступных выбарах. Я ня буду ўзначальваць нейкія палітычныя арганізацыі.
У мяне засталося добрае стаўленьне да маіх партнэраў, скажам так, ужо былых, з гомельскай кааліцыі АДС. Гэтаксама і да Аб’яднанай грамадзянскай партыі, і да руху «За свабоду». Але я хацеў бы ўстрымацца ад камэнтароў, чаму я пайшоў на такі крок».