Амбасадарка Мюсо пакідае Беларусь
24.11.2009 23:05
—
Новости Общества
Амбасадарка Францыі Мірэй Мюсо пакіне Беларусь у сярэдзіне снежня ў сувязі са сканчэннем тэрміна дыпламатычных паўнамоцтваў. Імя новага кіраўніка дыпмісіі пакуль не паведамляецца.
На часы амбасадаравання спн.Мюсо прыпала адноснае павелічэнне кантактаў між дзвюма краінамі.