ААН прыняла беларускую рэзалюцыю

Источник материала:  

Яна датычыцца барацьбы з гандлем людзьмi. У прэс-службе МЗС паведамiлi падрабязнасцi прыняцця гэтага дакумента.

Трэцi камiтэт Генеральнай Асамблеi ААН прыняў кансенсусам iнiцыяваную Беларуссю рэзалюцыю па ўзмацненнi барацьбы з гандлем жывым таварам. Суаўтарамi рэзалюцыi сталi больш за 70 дзяржаў, сярод якiх Арменiя, Азербайджан, Бангладэш, Бахрэйн, Балiвiя, Венесуэла, Замбiя ад iмя ўсiх афрыканскiх дзяржаў, Індыя, Казахстан, Катар, Кiтай, Кыргызстан, Мексiка, Нiкарагуа, Аб'яднаныя Арабскiя Эмiраты, Расiя, Таджыкiстан, Тайланд, Туркменiстан, Узбекiстан, Фiлiпiны i Эквадор. Такiм чынам, усе рэгiёны свету падтрымалi беларускую рэзалюцыю, што сведчыць аб росце ўвагi з боку сусветнай супольнасцi да праблемы гандлю людзьмi i iмкненнi дзяржаў — членаў ААН пакласцi канец гэтай сучаснай форме рабства. У рэзалюцыi гаворыцца аб прызначэннi каардынатараў кансультацый па глабальным плане дзеянняў ААН па барацьбе з гандлем людзьмi.

Леанiд Тугарын.

←Благо твори!

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика