12—13 лістапада Беларусь наведае Ільхам Аліеў
06.11.2009 18:56
—
Новости Общества
Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў 12-13 лістапада наведае з афіцыйным візітам Беларусь.
У складзе афіцыйнай дэлегацыі, якая прыбудзе ў беларускую сталіцу, - міністр замежных спраў, а таксама кіраўнікі іншых міністэрстваў і ведамстваў Азербайджана. У ходзе сустрэч і перагавораў плануецца абмеркаваць увесь комплекс пытанняў беларуска-азербайджанскага ўзаемадзеяння. У прыватнасці, размова пойдзе аб нарошчванні гандлёва-эканамічных сувязей паміж Беларуссю і Азербайджанам.