Усе паліклінікі Беларусі будуць працаваць у выходныя

Источник материала:  
06.11.2009 18:55 — Новости Общества

Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.

У суботу і нядзелю, 7—8 лістапада, усе ўчастковыя тэрапеўты і педыятры будуць весці прыём грамадзян паводле графіку будняга дня.

Гэта мера накіраваная на тое, каб пазбегнуць наплыву наведнікаў і, як следства, чэргаў у паліклініках на пачатку працоўнага тыдня.

Медыкі рэкамендуюць у выпадку, калі прыкметы захворвання з’явіліся на выходных, выклікаць доктара (ці доктарку) або ісці на прыём у паліклініку.

Як раней паведамлялася, ад пятніцы ў сталіцы ўведзеныя супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы, а школьныя вакацыі другі раз падоўжаныя, гэтым разам да 11 лістапада (серада) уключна.

Першы раз яны былі падоўжаныя з 2 па 9 лістапада.

←Лукашэнка вярнуўся ў Беларусь

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика