У Беларусь заехала 100 тысяч аўтамабіляў

Источник материала:  
06.11.2009 00:07 — Новости Общества

За студзень-верасень фізічныя асобы імпартавалі 50,7 тысяч аўтамабіляў. Іх агульны кошт склаў $285 мільёнаў. Юрыдычныя асобы ўвезлі 53,3 тысячы машын на суму $340,9 мільёну. Больш за ўсё аўтамабіляў юрыдычныя асобы ўвезлі з Германіі. Далей па папулярнасці ідуць Францыя і Японія.

Такім чынам, агульная колькасць імпартаваных у краіну аўтамабіляў склала 103 900. Гэта на 21,5% менш, чым летась. Агульны кошт — $626 мільёнаў. Гэта паказчык увогуле ўпаў на 37,2%.

Атрымліваецца, што попытам карыстаюцца ўсё таннейшыя аўтамабілі. Сярэднестатыстычная машына каштуе 6 тысяч даляраў.

←Уютный магазин

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика