“Лазенкі” — у азёрным краі

Источник материала:  
Новы санаторна-курортны комплекс будзе ўзведзены пад Браславам.

Як паведаміла намеснік старшыні Браслаўскага райвыканкама Валянціна Высоцкая, у будаўніцтва комплекса “Лазенкі” бу-дзе інвеставана больш за 50 мільёнаў долараў. Па яе словах, у хуткім часе з партнёрамі з Латвіі будзе падпісаны пратакол намераў аб будаўніцтве.

Санаторна-курортны комплекс “Лазенкі” на 300–400 месцаў размесціцца ў маляўнічай вёсцы Відзы-Лаўчынскія. Месца знакамітае: яшчэ ў гады царскай Расіі тут дзейнічала лякарня. У ёй адпачывалі такія вядомыя асобы, як Адам Міцкевіч і вялікі князь Міхаіл, брат расійскага імператара Аляксандра I.

На тэрыторыі, абранай пад будаўніцтва, захавалася панская сядзіба канца XVIII стагоддзя і старадаўні парк, у якім каля 40 відаў рэдкіх для Беларусі парод дрэў.

Вольга Багачова

←Новая вышыня

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика