Новая вышыня
29.10.2009
—
Новости Общества
Нацыянальны аэрапорт Мінск набывае ўсё больш камфортныя абрысы.
Паветраная гавань?.. Як па мне, дык проста вельмі прыгожае месца ў атачэнні палёў, лясоў-пералескаў, кіламетраў за 40 ад Мінска — непадалёк ад Кургана славы. Гудуць у небе і злятаюцца сюды, на аэрадром, нібыта пчолы на кветкі, самалёты. У прасторнай зале чакання ажыўлена, але няма мітусні. Гучыць з дынаміка прыемны жаночы голас: “Пасажыраў авіярэйса Франкфурт-Мінск сустракаюць у пятым сектары на другім паверсе”. Сашы, бялявай дзяўчынцы з кудзеркамі, знаёмыя гэтыя гарады, названыя “нябачнай цёцяй”. Некалькі дзён таму яна ляцела гэтым жа рэйсам разам з бацькамі, Наталляй і Вальдэрам, да беларускай бабулі, сёння — адлёт на радзіму. Цяжка зразумець з яе шчабятання на нямецкай мове, ці спадабалася малой авіяпасажырцы Беларусь, аднак па шчаслівай усмешцы бачу, што так.
Першы пасажырскі рэйс Нацыянальны аэрапорт Мінск (раней называўся Мінск-2) прыняў у 1982 го-дзе. Вялікі, вельмі камфортны па тым часе будынак з лета 83-га пачаў працаваць з пасажырамі ўнутраных авіяліній СССР, а потым і з замежнымі. Цяпер трэцюю частку рэйсаў выконваюць лайнеры авіякампаній замежжа: “Lufthansa”, “Austrian Airlines”, “LOT”, “Czech”, “Аэрофлот”… Прычым штогод транзітны патэнцыял аэрапорта расце. Як адзначаў пад час адкрыцця новага пастаяннага рэйса Мінск-Амстэрдам міністр транспарту і камунікацый Беларусі Іван Шчэрба, Нацыянальны аэрапорт Мінск разлічаны на абслугоўванне 3,2 мільёна пасажыраў за год, а цяпер абслугоўвае каля мільёна. Міністр упэўнены, што менавіта дзякуючы транзіту пасажырапаток падвоіцца.
Пасажыры з розных куткоў Зямлі прылятаюць у Беларусь. Мілавідная Ірына з сынам Цімам толькі што прыбыла да маці з Афін (праз Франкфурт). Святлана чакае ў госці стрыечнага брата са ЗША: ён жыве там гадоў з дзесяць. А вось Андрэй у нас транзітам: з Малдавіі, дзе наведваў родных, накіроўваецца ў Калінінград. Нацыянальны аэрапорт Мінск прымае таксама рэйсы з Тэль-Авіва, Стамбула, Баку, Масквы, Варшавы, Вены, Каўнаса, Мілана, Парыжа, Рыма і іншых гарадоў.
Людзі лятаюць у іншыя краіны адведаць родных, вучыцца, працаваць… Некага клічуць у дарогу справы бізнесу. А Лене, якую прыйшлі праводзіць тры вясёлыя сяброўкі, пашчасціла злятаць на 5 дзён у Парыж: камандзіроўка ад фармацэўтычнай кампаніі. Шмат беларусаў выбіраюць гэты від транспарту, каб перамясціцца “ў цёплыя краіны” на адпачынак. У турсезон, а гэта май-верасень, з аэрапорта Мінск выконваюцца ў асноўным чартарныя рэйсы ў Турцыю і Егіпет. Мінчанка Вольга, што нецярпліва паглядвае на пляцоўку з самалётамі (на гэтай авіястаянцы, як патлумачылі мне спецыялісты, іх можа змясціцца з паўсотні), сустракае бацькоў свайго сябра з Турцыі. Мяркую, белыя ружы, якія трымае ў руках малады чалавек, будуць добра пасаваць ім, загарэлым пад час адпачынку.
І Нацыянальны аэрапорт Мінск, варта зазначыць, трымае сябе, нягледзячы на ўзрост, у добрай форме: цалкам адпавядае сучасным міжнародным патрабаванням. Між тым, тут і цяпер ідуць маштабныя работы па рэканструкцыі, капрамонце пакрыццяў узлётна-пасадкавай паласы, перона, месцаў стаянак самалётаў, вадасцёкава-дрэнажнай сістэмы… Летась, напрыклад, на абнаўленне асноўных сродкаў у аэрапорце пайшло 3 мільёны долараў — удвая больш, чым у год папярэдні. Так у аэрапорце з’явіліся аўталіфт, розная дапаможная тэхніка, электрапагрузчыкі, абсталяванне для больш якаснага абслугоўвання фізічна аслабленых асоб… Пабудавана і аўтастаянка на 700 месцаў. Сёння на тэрыторыі аэрапорта дзейніча-юць консульскі пункт Міністэрства замежных спраў Беларусі, страхавыя кампаніі, сістэмы сувязі, інфармацыі пасажыраў, прадстаўніцтвы беларускіх і замежных авіякампаній… Тут працуюць кафэ, бар, рэстаран, розныя гандлёвыя кропкі. Замежных гасцей асабліва цікавяць беларускія сувеніры: ільняныя лялькі, саламяныя вырабы...
Шмат цікавых праектаў плануецца рэалізаваць у аэрапорце ў бліжэйшай перспектыве. Маю на ўвазе найперш міжнародны транспартна-лагістычны цэнтр, першы ў Беларусі: працэсы дастаўкі, мытнага афармлення і апрацоўкі грузаў у ім будуць праводзіцца хутка і комплексна. Для гэтага ўжо ідуць перамовы аб супрацоўніцтве з сусветна вядомай бельгійскай кампаніяй AOI NV. Пераедзе бліжэй да аэрапорта і Мінскі авіярамонтны завод, ён стане адным з элементаў сучаснага Цэнтра тэхнічнага абслугоўвання і рамонту авіятэхнікі. Інвестыцыі ў гэты праект робіць расійская кампанія “ИТЕРА Груп”, прычым на падрыхтоўчыя работы ўжо выдаткавана каля пяці мільярдаў беларускіх рублёў.
Добрыя весткі ёсць і непасрэдна для пасажыраў: у будучыні ў аэрапорта будзе свая гасцініца і бізнес-цэнтр. У прыватнасці, на пасяджэні штаба па рэканструкцыі аэравакзальнага комплексу ў канцы лета генеральны дырэктар прадпрыемства “Нацыянальны аэрапорт Мінск” Дзмітрый Мелікян падкрэсліў, што на прылеглай да аэрапорта тэрыторыі плануецца ўзвесці гасцінічны комплекс. Цяпер ідзе пошук інвестараў. Адзначалася, што ў аэрапорце будзе ўвогуле рэфармавана ўся сістэма абслугоўвання пасажыраў, каб максімальна наблізіцца да еўрапейскага ўзроўню. Акрамя таго, у перспектыве да аэрапорта будзе падведзена і чыгунка з Мінска.
Людміла Мінкевіч