...

Источник материала:  

У Мiнску 300 аўтамабiляў-мiксераў бесперапынна залiваюць фундамент першага ў Беларусi хмарачоса. Ён узводзiцца на перасячэннi вулiц Цiмiразева, М. Танка i Кальварыйскай. Для залiўкi маналiтнай плiты патрабуецца амаль 2 тыс. куб. м бетону. Фундамент пачалi залiваць 26 кастрычнiка. Увесь працэс зойме 3 днi. Машыны працуюць бесперапынна, нават ноччу. Здаць дом намечана ў чэрвенi 2011 года. Вышыня дома складзе 132 м разам са шпiлем.

Парламент Азербайджана ўчора зацвердзiў папраўкi ў закон аб працоўнай пенсii, па якiм павялiчваецца ўзрост выхаду на пенсiю мужчын да 63 гадоў, а жанчын — да 60. Для мужчын, пачынаючы з 1 студзеня 2010 года да 1 студзеня 2012-га, а для жанчын — з 1 студзеня 2010-га па 1 студзеня 2016-га пенсiйны ўзрост штогод будзе павялiчвацца на 6 месяцаў. Да прыняцця паправак права на пенсiю мелi мужчыны ва ўзросце 62 гады i жанчыны — 57 гадоў, пры наяўнасцi 12 гадоў страхавога стажу.

  ПОЎНЫ АБЗАЦ

Амерыканец на працягу пяцi гадоў атрымлiваў зарплату ад тэлекамунiкацыйнай кампанii, у якой ён не працаваў нiводнага дня. Гэта прынесла яму каля паўмiльёна долараў. Згодна са звесткамi следсвта, 35-гадовы Энтанi Армацiс атрымаў месца ў кампанii Avaya Іnc у вераснi 2002 года, аднак хутка перадумаў. Тым не менш камп'ютарная сiстэма кампанii з-за збою не сцерла яго персанальныя звесткi з плацежнай ведамасцi. Да лютага 2007 г. ён рэгулярна атрымлiваў на свой банкаўскi рахунак зарплату, пакуль памылка не была выяўлена аўдытарскай праверкай. За гэты час фiктыўны работнiк паспеў узбагацiцца на 470 тыс. долараў. Абвiнавачванне просiць прыгаварыць Армацiса да шасцi гадоў турэмнага зняволення i кампенсацыi стратаў. Прысуд будзе вынесены 8 студзеня.

Супрацоўнiца швейцарскага банка UBS прызналася ў крадзяжы 2,8 мiльёна долараў у банка. Грошы 41-гадовая жанчына патрацiла на азартныя гульнi. Як паведамiла палiцыя, грошы жанчына крала на працягу пяцi гадоў, трацячы на азартныя гульнi прыкладна 70 тыс. долараў у тыдзень. Прапажа была выяўленая толькi ў сёлетнiм вераснi. Пасля арышту жанчына, iмя якой не называецца, была адпушчаная да прад'яўлення абвiнавачвання. У банку запэўнiлi, што рахункi клiентаў у вынiку крадзяжу не пацярпелi.

Два рабаўнiкi ў Бангкоку, пагражаючы пiсталетамi супрацоўнiкам крамы, скралi дзве лялькi, што ўяўлялi сабой нованароджаную панду Лiнпiнг. Мужчыны пад'ехалi да крамы на матацыкле, агледзелi палiцы i сабралiся сыходзiць, але адзiн з iх заўважыў пандаў i папрасiў падарыць яму. Прадавец адмовiўся i паведамiў, што лялька каштуе 199 бат (каля 6 долараў). Мужчына заўважыў: калi падарыць панду яму не хочуць, яму давядзецца яе ўкрасцi. Пасля гэтага наведвальнiкi з'ехалi, а прадавец палiчыў усё жартам. Аднак праз 15 хвiлiн наведвальнiкi вярнулiся, ужо са зброяй. Пагражаючы пiсталетамi, яны ўзялi дзвюх пандаў з палiцы i паехалi ў невядомым напрамку. Яны нават не пацiкавiлiся грашыма. Панда Лiнпiнг нарадзiлася сёлета летам у сталiчным заапарку, ад бацькоў, атрыманых "у арэнду" з Кiтая. Першае ў гiсторыi Тайланда нараджэнне панды стала прычынай усенароднага святкавання. 18 млн чалавек удзельнiчалi ў конкурсе выбару iмя медзведзяняцi. У краiне пачалася сапраўдная "пандаманiя".

←Удар о пол

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика