Паэт адкрые пасольства Эстоніі

Источник материала:  
20.10.2009 10:39 — Новости Общества

Сёння ў Мінск з працоўным візітам прыбывае міністр замежных спраў Эстоніі Урмас Паэт. Ён возьме ўдзел у афіцыйнай цырымоніі адкрыцця амбасады Эстоніі ў Менску.

Падчас двухдзённага візіту ён правядзе перамовы з міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым.

Паводле прэсавай службы беларускага МЗС, бакі разгледзяць перспектыўныя накірункі супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва‑эканамічнай, дагаворна‑прававой сферах, тэматыку стасункаў з ЕС, узаемадзеянне ў рамках міжнародных арганізацый і іншыя пытанні.

←Рэкордны дэфіцыт бюджэта ЗША

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика