Рэкордны дэфіцыт бюджэта ЗША
20.10.2009 10:37
—
Новости Общества
Дэфіцыт федэральнага бюджэта ЗША склаў рэкордныя $1,417 трлн. Гэта каля 10% ВУП краіны.
У параўнанні з мінулым годам сітуацыя пагоршылася ўтрая.
Праўда, міністэрства прагназавала, што дэфіцыт акажацца яшчэ большым і дойдзе да $1,58 трлн. Адміністрацыя прэзідэнта Абамы ўскладае віну за рэкордныя лічбы на папярэднюю ўладу.